Перайсьці да зьместу

Янова (гміна Нараўка)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Янова
польск. Janowo
Янова
Мясцовая назва: Яново
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Нараўка
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-220
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°49′39″ пн. ш. 23°45′49″ у. д. / 52.8275° пн. ш. 23.76361° у. д. / 52.8275; 23.76361Каардынаты: 52°49′39″ пн. ш. 23°45′49″ у. д. / 52.8275° пн. ш. 23.76361° у. д. / 52.8275; 23.76361
Янова на мапе Польшчы
Янова
Янова
Янова
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Яно́ва (па-польску: Janowo, на мясцовай беларускай гаворцы: Яно́во) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.

Ля вёскі працякае рака Нараўка. Вёска мяжуе зь Белавескай пушчай.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараўка[2]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

У міжваенны пэрыяд 1 красавіка прыналежала да гміны Масева (адміністрацыя гміны знаходзілася ў Нараўцы)(першапачаткова белавескага, а пасьля 1922 году Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва). Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 118 жыхароў (41 каталікоў, 77 праваслаўных; 89 запісаных палякамі, 28 беларусамі, 1 іншай нацыянальнасьці)[4].