Тарнаполь
Тарнаполь | |
польск. Tarnopol | |
Мясцовая назва: | Тарнаполь, Тарнаполе |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Нараўка |
Насельніцтва: | 119 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-220 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°53′0″ пн. ш. 23°50′0″ у. д. / 52.88333° пн. ш. 23.83333° у. д.Каардынаты: 52°53′0″ пн. ш. 23°50′0″ у. д. / 52.88333° пн. ш. 23.83333° у. д. |
Тарнаполь | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Тарнапо́ль (па-польску: Tarnopol, на мясцовай беларускай гаворцы: Тарнапо́ль[2], Тарнаполе[3]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Семяноўка[4]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[5]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя пісьмовыя зьвесткі пра вёску зьвязаны зь Янам Валянцінам Вянгэрскім(pl), уладальнікам маёнтку ў суседняй Луцы. На месцы сёньняшняга Старога Двору ў канцы 18 ст. пабудаваў ён новую сядзібу, а ў Тарнопалі дадатковы дом. Калі галоўная сядзіба згарэла ў 1833 годзе, Тарнаполь стаў цэнтрам маёнтку. Ужо ў 1842 годзе ўладальнікам Тарнопаля быў Францішак Мянчынскі, але неўзабаве ўладала тут сямя Бялінскіх. Пабудавалі яны невялікі фальваркі ў Полымі, Мастках, Кругліку і Людвінаве (названым так у гонар Людвіка Бялінскага). Толькі ў 1907 годзе Бялінскія прадалі свой маёнтак у Тарнаполі і Луцы мясцовым мужыкам Пятру Буры і Міколе Рыгоравічу[2]. У міжваенны пэрыяд Тарнаполь прыналежаў да гміны Тарнаполь (сядзіба гміны знаходзілася ў Луцы) Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 36 жыхароў (24 беларускай нацыянальнасьці і 12 палякаў, пры чым 30 праваслаўных і толькі 6 каталікоў)[6].
Ураджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уладзімер Гайдук — беларускі паэт.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) — разам з Круглікам, Людвінавам, Масткамі, Полымям, Смольніцай і Старым Дворам. Праверана 7 кастрычніка 2015 г.
- ^ а б Тарнаполь (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 31 сакавіка 2015 г.
- ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 200
- ^ Праваслаўная парафія сьв. Юрыя Пераможцы ў Семяноўцы (пол.) Праверана 7 красавіка 2015 г.
- ^ Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы (пол.) Праверана 7 красавіка 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 116 (пол.) Праверана 31 сакавіка 2015 г.
|