Старое Ляўкова
Старое Ляўкова | |
польск. Lewkowo Stare | |
Былая назва: | Нараўка |
Мясцовая назва: | Ляўково |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Нараўка |
Насельніцтва: | 354 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-220 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°52′58″ пн. ш. 23°41′52″ у. д. / 52.88278° пн. ш. 23.69778° у. д.Каардынаты: 52°52′58″ пн. ш. 23°41′52″ у. д. / 52.88278° пн. ш. 23.69778° у. д. |
Старое Ляўкова | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Старое Ляўкова (па-польску: Lewkowo Stare, на мясцовай беларускай гаворцы: Старое Ляўково[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка. З 1 студзеня 2006 году афіцыйная польская назва вёскі заменяная з Stare Lewkowo на Lewkowo Stare[3].
Вёска разьмяшчаецца над ракой Нараўка. З 1968 году ў Старым Ляўкове існуе керамічная фабрыка Ляўкова[4].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход на месцы[5]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тутэйшы двор князёў Масальскіх існаваў на пачатку 17 ст., быўшы адначасова цэнтрам для фальварку ў Гарадзіску. У 1668 годзе тутэйшая сядзіба была разрушаная атрадам пад кіраўніцтвам Тэадора Дэнгафа. Вядома, што пры яе былі тады капліца, дом ксяндза, бровар і млын, а ў самой вёсцы пражывалі 35 мужыкоў зь сем’ямі. Першая пісьмовая зьвестка пра ўніяцкаю царкву паходзіць з 1698 году. У 1701 годзе фальварак Ляўкова пераходзіць ва ўладаньне Яна Казімера Масальскага, які да 1706 году фундаваў царкву (захавалася па сёньняшні дзень). Масальскія валодалі Старым Ляўковам да 1787 году, калі купіў яе Ян Валянцін Вянгэрскі(pl). Пасьля сядзібе пераходзіла да Кароля Дамброўскага (1833 г.) ды Юліяна Каменскага (1858—1890). Каля паловы 19 ст. паўсталі асобныя могілкі, на якіх у 1853 годзе была пабудаваная капліца. У 1869 годзе за складу парафіі аддзялілася Нараўка. У міжваенны пэрыяд Старое Ляўкова прыналежала да гміны Тарнаполь (адміністрацыя гміны знаходзілася ў Луцы) Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 268 жыхароў (235 беларускай нацыянальнасьці, 29 палякаў 4 габрэяў)[6]. З 1976 году дзейнічае тут фальклёрны калектыў Цаглінкі, які выконвае песьні на мясцовай беларускай мове[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) — разам з Навінамі. Праверана 7 кастрычніка 2015 г.
- ^ Старое Ляўкова і Новае Ляўкова (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 31 сакавіка 2015 г.
- ^ Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji z dnia 27 grudnia 2005 r. w sprawie ustalenia, zmiany i znoszenia urzędowych nazw niektórych miejscowości oraz obiektów fizjograficznych (пол.) Dz.U. 2005 nr 264 poz. 2208 Праверана 31 сакавіка 2015 г.
- ^ Ceramika budowlana "Lewkowo" (пол.) Праверана 31 сакавіка 2015 г.
- ^ Парафія сьв. Пятра і Паўла ў Старым Ляўкове (пол.) Праверана 31 сакавіка 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 116 (пол.) Праверана 31 сакавіка 2015 г.
- ^ Cegiełki z Lewkowa Starego (пол.) Праверана 31 сакавіка 2015 г.
|