Гнілец (Падляскае ваяводзтва)
| Гнілец польск. Gnilec | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Гайнаўскі |
| Гміна | Нараўка |
| Першыя згадкі | 1783 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°50′33,70″ пн. ш. 23°39′07,80″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 9[1] чал. (1999) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-200 |
| Нумарны знак | BHA |
| Гнілец на мапе Польшчы Гнілец | |
Гніле́ц (па-польску: Gnilec, на мясцовай беларускай гаворцы: Гніле́ц[2]) — невялікі лясны пасёлак ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.
Побач з Гнільцом праходзіць чыгуначны шлях Седльцы — Ваўкавыск.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары пасёлку ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараўка).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гнілец быў заснаваны як паселішча Гнілецкай (або Аўгустоўскай) стражы Белавескай пушчы пад канец 18 ст. Паводле дакумэнтаў, першым стражнікам, які пражываў у Гнільцу быў нейкі Вапп, чарговым Фабіян Стрыжэўскі. Паводле некаторых зьвестак існавала тут царква ды 60 хатаў[1]. На зломе 19 і 20 ст. шматлюдная вёска па рашэньні царскіх уладаў (якія хацелі ўладкаваць казённыя маёмасьці Белавескай пушчы) была пераселеная на Палесьсе. Жыхары Гнільца заснавалі вёску Гнілец у сёньняшнім Дарагічынскім раёне[3]. Сёньня на месцы вёскі захаваўся толькі драўляны крыж, а пасёлак абязьлюдзеў[1].
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Piotr Bajko Гнілец (вёска) (пол.) Encyklopedia Puszczy Białowieskiej Праверана 24 сакавіка 2015 г.
- ↑ Гнілец і Аўгустова (не існуе) (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 24 сакавіка 2015 г.
- ↑ Людміла Бянеева Гнілец — вёска перасяленка Вячэрні Брэст Праверана 24 сакавіка 2015 г.
