Плянта (Гайнаўскі павет)
| Плянта польск. Planta | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Гайнаўскі |
| Гміна | Нараўка |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°51′56,10″ пн. ш. 23°43′52,50″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 154 чал. (2013)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-220 |
| Нумарны знак | BHA |
| Плянта на мапе Польшчы Плянта | |
Пля́нта (па-польску: Planta, на мясцовай беларускай гаворцы: Пля́нта[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.
У вёсцы разьмяшчаецца нядзейная чыгуначная станцыя Нараўка на чыгуначным шляху Седльцы — Ваўкавыск. Ля вёскі праходзіць ваяводзкая дарога 687.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Старое Ляўкова[3]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У першай палове XIX ст. з маёнтку Гарадзіск выдзяліўся фальварак Плянта, пры якім была заснаваная вёска. З 1842 г. Плянтай валодаў Бартламей Пачобут, які некалькі гадоў пасьля пераняў і гарадзіскі маёнтак, аб’ядноўваючы яго з плянтаўскім. У 1858 годзе Плянту набыў Мікола Клімашэўскі, а яшчэ ў 1863 годзе валодаў тут Вінцэнт Пратасевіч. Пасьля Паўстаньня 1863—1864 гадоў маёнтак быў адабраны апошняму і прыдзеляны царскаму генэралу Быковічу. Прадаў ён хутка Плянту мужыкам Скупава, які па прыказу ўладаў былі прымушаныя пакінуць сваю вёску[4]. У міжваенны пэрыяд Плянта прыналежала да гміны Тарнаполь (адміністрацыя гміны знаходзілася ў Луцы) Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 137 жыхароў (75 беларускай нацыянальнасьці, 62 палякаў, прычым 135 былі вернікамі праваслаўя і 2 габрэйскай веры)[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 7 кастрычніка 2015 г.
- ↑ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 158
- ↑ Парафія сьв. Пятра і Паўла ў Старым Ляўкове (пол.) Праверана 1 красавіка 2015 г.
- ↑ Плянта (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 1 красавіка 2015 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 116 (пол.) Праверана 1 красавіка 2015 г.
