Перайсьці да зьместу

Замошша (Падляскае ваяводзтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Замошша
польск. Zamosze
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Замошэ
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Гайнаўскі
Гміна Нараўка
Часавы пас
Каардынаты 52°48′53,80″ пн. ш. 23°54′43,60″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-220
Нумарны знак BHA
Замошша на мапе Польшчы
Замошша
Замошша
Замошша

Замо́шша (па-польску: Zamosze, на мясцовай беларускай гаворцы: Замо́шэ[1]) — прысёлак вёскі Старое Масева ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.

Прысёлак мяжуе зь Белавескай пушчай.

У міжваенны пэрыяд Замошша прыналежала да гміны Масева (адміністрацыя гміны знаходзілася ў Нараўцы) (першапачаткова Белавескага, а пасьля 1922 году Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва). Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 33 жыхароў (усе запісаныя пагалоўна палякамі, толькі адзін быў каталіком, апошнія праваслаўнымі)[2]. У час Другай сусьветнай вайны Замошша было зьнішчанае нацыстамі, а жыхары выгнаныя. Пасьля вайны амаль ніхто не вярнуўця на месца, большасьць сёньняшніх пабудоваў прысёлка складаюць домы лясьнікоў.

  1. Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 226
  2. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 9 (пол.) Праверана 8 красавіка г.