Перайсьці да зьместу

Грушкі (Гайнаўскі павет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грушкі
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Грушкі
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Гайнаўскі
Гміна Нараўка
Часавы пас
Каардынаты 52°49′38,40″ пн. ш. 23°47′48,40″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-220
Нумарны знак BHA
Грушкі на мапе Польшчы
Грушкі
Грушкі
Грушкі

Гру́шкі (па-польску: Gruszki, на мясцовай беларускай гаворцы: Гру́шкі[1]) — невялікая вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.

Ля вёскі працякае рака Нараўка. Вёска мяжуе зь Белавескай пушчай.

У Грушках знаходзіцца цэнтар Броўскага надлясьніцтва[2]. Назва надлясьніцтва паходзіць ад вёскі Броўск у Дабравольскім сельсавеце Сьвіслацкага раёну, у якой да Другой сусьветнай вайны месьціўся цэнтар.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараўка[3]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

У міжваенны пэрыяд прыналежалі да гміны Масева (адміністрацыя гміны знаходзілася ў Нараўцы, першапачаткова Белавескага, а пасьля 1922 году Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва). Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 38 жыхароў (усе праваслаўныя, запісаныя пагалоўна палякамі)[5].

  1. Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 66
  2. Надлясьніцтва Броўск (пол.) Праверана 2 красавіка 2015 г.
  3. Праваслаўная парафія сьв. Міколы Цудатворцы ў Нараўцы (пол.) Праверана 2 красавіка 2015 г.
  4. Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы (пол.) Праверана 2 красавіка 2015 г.
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 8 (пол.) Праверана 2 красавіка г.