Стары Двор (Падляскае ваяводзтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Стары Двор
польск. Stary Dwór
Stary Dwór część Tarnopola.jpg
Мясцовая назва: Стары Двор, Дворыско
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Нараўка
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-220
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°55′38.6″ пн. ш. 23°47′17.4″ у. д. / 52.927389° пн. ш. 23.788167° у. д. / 52.927389; 23.788167Каардынаты: 52°55′38.6″ пн. ш. 23°47′17.4″ у. д. / 52.927389° пн. ш. 23.788167° у. д. / 52.927389; 23.788167
Стары Двор на мапе Польшчы
Стары Двор
Стары Двор
Стары Двор

Ста́ры Двор (па-польску: Stary Dwór, на мясцовай беларускай гаворцы: Ста́ры Двор, Дворы́ско[1]) — невялікі хутар, афіцыйна прысёлак вёскі Тарнаполь ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.

Разьмяшчаецца на ўзьбярэжжы Семяноўскага вадасховішча. Улетку дзейнічае тут Турыстычна-адпачынкавы і культурны асяродак Стары Двор[2].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Семяноўка[3]).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя Старога Двору цесна зьвязаная з фальваркамі ў Луцы і Тарнаполю. Пасьля 1787 году, калі маёмасьць набыў Ян Валянцін Вянгэрскі(pl), збудаваў ён новую сядзібу на месцы сёньняшняга Старога Двору. У 1907 годзе сядзіба была купленая мужыком Міколам Рыгаровічам, які і пасяліўся ў ёй[4]. У міжваенны пэрыяд Стары Двор прыналежаў да гміны Тарнаполь (адміністрацыя гміны знаходзілася ў Луцы Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 5 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[5]. Зараз у Старым Дворы пражывае Іван Рыгаровіч зь сям’ёй — унук Міколы Рыгаровіча[4]. Побач з хутарам будуецца шмат дачаў.

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 190
  2. ^ Пляжы Гайнаўскага павету(пол.) Centrum Turystyki Regionu Puszczy Białowieskiej Праверана 7 красавіка 2015 г.
  3. ^ Праваслаўная парафія сьв. Юрыя Пераможцы ў Семяноўцы(пол.) Праверана 7 красавіка 2015 г.
  4. ^ а б Стары Двор і Лука(пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 7 красавіка 2015 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 108(пол.) Праверана 7 красавіка 2015 г.