Забалоччына
Забалоччына | |
польск. Zabłotczyzna | |
Першыя згадкі: | 1777 |
Мясцовая назва: | Заблоччына |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Нараўка |
Насельніцтва: | 82 чал. |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-220 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°50′22.5″ пн. ш. 23°44′34.2″ у. д. / 52.839583° пн. ш. 23.742833° у. д.Каардынаты: 52°50′22.5″ пн. ш. 23°44′34.2″ у. д. / 52.839583° пн. ш. 23.742833° у. д. |
Забалоччына на мапе Польшчы ![]() ![]() Забалоччына | |
![]() |
Забало́ччына (па-польску: Zabłotczyzna, на мясцовай беларускай гаворцы: Заблоччы́на[1]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.
Вёска мяжуе зь Лядзкай пушчай. Побач зь вёскай знаходзяцца каталіцкія могілкі парафіі Нараўка.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараўка[2]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вёска заснаваная як цэнтар касьцельнага фальварку ў 1777 годзе. Яе арандатарамі былі сем’і Вянгерскіх, Бенкінаў ды Карчэўскіх. У 1844 годзе Забалоччына перайшла ў царскую казну, выдзяляліся тут жаўнерскія агароды для быўшых жаўнераў царскай арміі. У міжваенны пэрыяд Забалоччына прыналежала да гміны Масева (першапачаткова Белавескага, а пасьля 1922 году Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва). Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 117 жыхароў (105 беларусаў, 11 палякаў ды 1 іншай нацыянальнасьці)[4]. 31 ліпеня 1941 году вёска была зьнішчаная немцамі, а жыхары выгнаныя. 5 жніўня 1941 году ў лесе побач зь вёскай немцы расстралялі каля 500 нараўкоўскіх габрэяў[5]. Адбудова Забалоччыны пачалася ўжо ў 1944 годзе[6].
Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 222
- ^ Праваслаўная парафія сьв. Міколы Цудатворцы ў Нараўцы(пол.) Праверана 7 красавіка 2015 г.
- ^ Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы(пол.) Праверана 7 красавіка 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 9(пол.) Праверана 30 сакавіка 2015 г.
- ^ Абэліск(пол.) Віртуальны Штэтл Праверана 1 красавіка 2015 г.
- ^ Забалоччына(пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 30 сакавіка 2015 г.