Перайсьці да зьместу

Круглік (вёска)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Круглік
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Круглік
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Гайнаўскі
Гміна Нараўка
Часавы пас
Каардынаты 52°54′38,70″ пн. ш. 23°47′41,10″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-220
Нумарны знак BHA
Круглік на мапе Польшчы
Круглік
Круглік
Круглік

Кру́глік (па-польску: Kruhlik, на мясцовай беларускай гаворцы: Кру́глік[1]) — прысёлак вёскі Тарнаполь ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.

Знаходзіцца ля берагу Семяноўскага вадасховішча.

Жыхары Кругліка ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Семяноўка[2]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

У міжваенны пэрыяд Круглік прыналежаў да гміны Тарнаполь (сядзіба гміны знаходзілася ў Луцы) Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 18 жыхароў (усе беларусы)[4]. Пасьля пабудовы Семяноўскага вадасховішча Круглік апусьцеў і стаў дачным пасёлкам[5].

  1. ↑ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 102
  2. ↑ Праваслаўная парафія сьв. Вялікамучаніка Юрыя ў Семяноўцы (пол.) Праверана 6 красавіка 2015 г.
  3. ↑ Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы (пол.) Праверана 6 красавіка 2015 г.
  4. ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 116 (пол.) Праверана 6 красавіка 2015 г.
  5. ↑ Круглік (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 6 красавіка 2015 г.