Перайсьці да зьместу

Бабіна Гара (Падляскае ваяводзтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бабіна Гара
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Бабігара
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Гайнаўскі
Гміна Нараўка
Першыя згадкі 2 пал. 18 ст.
Часавы пас
Каардынаты 52°53′19,90″ пн. ш. 23°53′21,10″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-220
Нумарны знак BHA
Бабіна Гара на мапе Польшчы
Бабіна Гара
Бабіна Гара
Бабіна Гара

Бабі́на Гара́ (па-польску: Babia Góra, на мясцовай беларускай гаворцы: Бабігара́[1]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.

Вёска мяжуе зь Белавескай пушчай.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Семяноўка). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Першыя зьвесткі пра Бабіную Гару знаходзяцца ў парафіялных кнігах з другой палавіны 18 ст. нараўкоўскай каталіцкай парафіі. Сьпярша тутэйшыя ўніяцкія, а пасьля праваслаўныя жыхары прыналежалі парафіі ў Ціхаволі, потым да Нараўкі, а з 1957 году да семяноўскай парафіі. У міжваенны пэрыяд Бабіна Гара прыналежала да гміны Масева (першапачаткова белавескага, а пасьля 1922 году бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва). Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 91 жыхары (90 праваслаўных ды 1 каталік, усе запісаныя палякамі)[2]