Перайсьці да зьместу

Слабодка (Гайнаўскі павет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Слабодка
польск. Słobódka
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Слабодка
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Гайнаўскі
Гміна Нараўка
Першыя згадкі 1732
Часавы пас
Каардынаты 52°56′33,40″ пн. ш. 23°43′15,20″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-220
Нумарны знак BHA
Слабодка на мапе Польшчы
Слабодка
Слабодка
Слабодка

Слабодка (па-польску: Słobódka, на мясцовай беларускай гаворцы: Слабо́дка[1]) — вёска (афіцыйна прысёлак вёскі Новая Лука) у Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.

Ля вёскі працякае рака Нараў.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход ў Старым Ляўкове[2]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя Слабодкі пачынаецца праўдападобна на пераломе 17 і 18 стагодзьдзяў, калі Ян Казімір Масальскі заснаваў тут фальварак на памежжы савіх валоданьняў з цэнтарам у Луцы. Першыя пісмовыя згадкі пра яго датуюцца 1732 годам. На берагу Нарві стаяла фальварчная сядзіба з 2 амбарамі, 2 пякарнямі, 2 хлявамі, канюшняй. Дзейнічаў тут таксама невялікі бровар. У фальварку працавалі мужыкі з Лукі і Ляўкова. У 1759 годзе фальварк быў ліквідаваны ўладальнікам Аляксандра Падлецкім, а зямля перадана мужыкам: Карпу Ільяшуку, Лаўрыну Козюку, Кандрату Новіку і Тамашу Птаншынскаму. Паходзілі яны зь Ляўкова, Лукі і Ляшукоў. Атрымалі яны некалькі гадоў волі ад працы на пана, а пасьля былі забавязаныя дастаўляць рыбу з Нарві ды падарожнічаць у Вільню і Варшаву[4]. У міжваенны пэрыяд Слабодка належала да гміны Тарнаполь (адміністрацыя гміны знаходзілася ў Луцы) Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 35 жыхароў (усе праваслаўныя, зь іх 27 былі запісаныя беларусамі і 5 палякамі)[5].

  1. Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 184
  2. Парафія сьв. Пятра і Паўла ў Старым Ляўкове (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.
  3. Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.
  4. Слабодка (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 8 красавіка 2015 г.
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 107 (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.