Наваполацак
Наваполацак лац. Navapołacak | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1958 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Віцебская | ||||
Гарадзкі савет: | Наваполацкі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 133 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 101 125 чал. (2019)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 21 4 | ||||
Паштовыя індэксы: | 211440—211449, 211501 | ||||
СААТА: | 2418000000 | ||||
Нумарны знак: | 2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°32′0″ пн. ш. 28°40′0″ у. д. / 55.53333° пн. ш. 28.66667° у. д.Каардынаты: 55°32′0″ пн. ш. 28°40′0″ у. д. / 55.53333° пн. ш. 28.66667° у. д. | ||||
± Наваполацак | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://novopolotsk.by/ |
Навапо́лацак — места ў Беларусі, на левым беразе ракі Дзьвіны. Цэнтар Наваполацкага гарсавету Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2019 год — 101 125 чалавек[1]. Знаходзіцца за 6 км на паўночны захад ад Полацку. Таварная чыгуначная станцыя ў месьце, найбліжэйшая пасажырская станцыя — Полацак на лініі Віцебск — Рыга (за 12 км). Разам з Полацкам складае г. зв. Полацкі рэгіён.
У Наваполацку працуе найбуйнейшы ў краіне нафтаперапрацоўчы завод ААТ «Нафтан», а таксама адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў хімічнага комплексу — «Палімір».
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьпярша меў часовыя назвы: у 1958—1959 гадох — Піянэрскі, у 1959—1963 гадох — Полацкі. У якасьці назваў маладога места прапаноўваліся Нафтабуд, Камсамольск-на-Дзьвіне. Аднак у 1963 годзе прынялі назву, якая адлюстроўвае суседзтва з старажытным Полацкам.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1954 годзе дзяржаўная камісія разглядала пытаньне аб выбары пляцоўкі для будаваньня нафтаперапрацоўчага завода (цяпер — ААТ «Нафтан»). Найбольш прыдатным месцам стаў раён Полацку, за 10—12 км ад старажытнага места плыньню ракі Дзьвіны на беларускай частцы нафтаправоду «Дружба». У жніўні 1955 году праектавы інстытут «Ленгіпрагаз» пачаў пошукавыя работы на будучай пляцоўцы прамысловага вузла, а Віцебская філія інстытуту «Белдзяржпраект» стала працаваць над праектам стварэньня новага места. 7 чэрвеня 1958 году на лясістым беразе Дзьвіны, непадалёк ад вёсак Слабады і Новага Двара, аддзел будаўнікоў разьбіў свой першы намёт. 5 лістапада таго ж году адбыўся ўвод ў эксплюатацыю першых будынкаў. За гэтымі будынкамі замацавалася назва «баракі». Паселішча атрымала назву Піянерскі. Агулам у працэсе будаваньня места пад ліквідацыю трапіла 30 вёсак.
У 1963 годзе Наваполацку надалі афіцыйны статус гораду абласнога падпарадкаваньня і сучасную назву. Таго ж году на нафтапераробчым заводзе атрымалі першы беларускі бэнзін. У 1964 годзе пачалося будаваньне яшчэ аднаго прамысловага гіганта — Полацкага хімічнага камбінату (цяпер — ААТ «Палімір»). Першы беларускі поліэтылен на ім атрымалі ў 1967 годзе. У 1975 годзе пачалося будаваньне завода бялкова-вітамінных канцэнтратаў (БВК), скончанае ў 1978 годзе. Такім чынам, Полацкі рэгіён ператварыўся ў буйны прамысловы цэнтар агульнасаюзнага значэньня.
З распадам СССР прамысловасьць Наваполацку, якая моцна залежала ад былых савецкіх рэспублік, трапіла ў крызу. Прамысловыя гіганты места мусілі былі спыніць або значна скараціць вытворчасьць. Шмат людзей звольнілі «паводле скарачэньня штату». Гэта, аднак, мела і станоўчы бок: у 1990-х гадох значна палепшылася экалягічнае становішча ў месьце, якое ў 1980-я гады было найгоршым у БССР. Але ў другой палове 1990-х гадоў — у вялікай ступені дзякуючы пастаўкам таннай расейскай нафты — прадпрыемствы наладзілі вытворчасьць і цяпер зьяўляюцца аднымі зь вядучых у краіне. У 2002 годзе, па дзесяцігадовым прастоі, аднавілася вытворчасьць на БВК.
11 сьнежня 2004 году ў Наваполацку адбылася ўрачыстая кансэкрацыя касьцёла Найсьвяцейшага Сэрца Езуса[2][3]
Пастановай Савету міністраў Рэспублікі Беларусь 2015 году прадугледжвалася, што мястэчка Баравуха і вёска Копцева ўвойдуць у склад Наваполацку[4][5]. У 2016 годзе разглядалася пытаньне аб уваходзе ў склад Наваполацку Баравухі і іншых сельскіх населеных пунктаў Баравускага сельсавету[6].
22 лютага 2019 году мястэчка Баравуха і пасёлак Міжрэчча ўключаныя ў межы Наваполацку[7][8].
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Наваполацак месьціцца на роўнай нізіне зь невысокімі пагоркамі, вышыня якіх не перавышае 5—10 м. Глебы дзярнова-падзолістыя, суглінкі, тарфяна-багнаватыя верхавога і нізіннага тыпу.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1 студзеня 1959 году — 1211 чал.; 1964 год — 13 тыс. чал.; 1970 год — 40,1 тыс. чал.; 1974 год — 56 тыс. чал.[9]; 1993 год — 98 тыс. чал.; 2000 год — 106,6 тыс. чал.[10]
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 101,3 тыс. чал.; 2006 год — 100,8 тыс. чал.; 2008 год — 108,0 тыс. чал.[11]; 1 студзеня 2009 году — 107 тысячаў чалавек[12]; 2009 год — 98 138 чал.[13] (перапіс); 2016 год — 102 394 чал.[14]; 2017 год — 102 288 чал.[15]; 2018 год — 101 596 чал.[16]; 2019 год — 101 125 чал.[1]
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Наваполацку працуюць 31 дашкольная ўстанова, 13 сярэдніх, 2 базавыя, пачатковая і 2 вячэрнія школы, ліцэй, гімназія.
Дзейнічаюць наступныя сярэдне-спэцыяльныя і прафэсійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы:
- Наваполацкая дзяржаўная музычная вучэльня
- Наваполацкая дзяржаўная прафэсійна-тэхнічная вучэльня №89 будаўнікоў
- Наваполацкі дзяржаўны прафэсійны ліцэй нафтахіміі
- Наваполацкі дзяржаўны політэхнічны тэхнікум
У Наваполацку месьціцца большасьць факультэтаў Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Акрамя гістарычна-філялягічнага факультэту, які месьціцца ў Полацку, гэта:
- Геадэзічны факультэт
- Інжынэрна-будаўнічы факультэт
- Машынабудаўнічы факультэт
- Радыётэхнічны факультэт
- Спартова-пэдагагічны факультэт
- Тэхналягічны факультэт
- Фінансава-эканамічны факультэт
- Юрыдычны факультэт
- а таксама асобная катэдра сацыяльна-гуманітарных дысцыплінаў.
Мэдыцына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Наваполацку працуе мескае тэрытарыяльнае мэдычнае аб’яднаньне, якое ўлучае мескую лякарню, мескую паліклініку № 1, мескую паліклініку № 4, дзіцячую паліклініку, мескую стаматалягічную паліклініку, мэдычную службу ААТ «Нафтан», паліклініку ААТ «Палімір», скурана-вэнэралягічны дыспансэр, мескі сухотны дыспансэр, псыханэўралягічны дыспансэр, станцыю хуткай і неадкладнай мэдычнай дапамогі, мескую станцыю пераліваньня крыві, мескі цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Палац культуры ААТ «Нафтан»
- Мескі палац культуры (МПК)
- Кінатэатар «Менск»
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хакей
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хакейны клюб «Хімік».
Футбол
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Футбольны клюб «Нафтан».
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемствы нафтахімічнай і хімічнай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці. На 2008 год у месьце працуюць 12 прамысловых прадпрыемстваў[11].
Акцыянэрныя таварыствы: адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў хімічнага комплексу Беларусі — Палімір, найбуйнейшы ў краіне нафтаперапрацоўчы завод — ААТ «Нафтан»
Заводы «Вымяральнік» і бялкова-вітамінавых канцэнтратаў.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За 1 км на поўнач ад Наваполацку праходзіць аўтамабільная дарога Р20 (Віцебск — граніца Латвіі).
Мескі грамадзкі транспарт улучае трамвайныя (з 1974 году) і аўтобусныя маршруты.
Аўтобусныя маршруты № 5, № 10 і № 10а злучаюць Полацак і Наваполацак.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Наваполацку дзейнічаюць цэнтар нацыянальнай культуры і рамёстваў, а таксама Музэй гісторыі і культуры места (вул. Моладзевая, 45а).
Працуюць прафілякторыі ААТ «Нафтан» і «Палімір», турыстычныя базы адпачынку ААТ «Нафтан», ААТ «Палімір», ААТ «СМТ № 16», ААТ «Нафтазаводмантаж», ААТ «АТП-6», РВУП "Завод «Вымяральнік», УА «ПДУ», НРУПТН «Сяброўства», дамы паляўнічага ТАА «Аўтаімпарт» і «Эўрапарк».
Спыніцца можна ў гасьцініцах:
- Гасьцінічны комплекс «Нафтан» (вул. Якуба Коласа, 48)
- Гасьцінічны комплекс «Сяброўства» (вул. Якуба Коласа, 46)
- Бізнэс-цэнтар гандлёва-гасьцінічнага комплексу ААТ «Палімір» (вул. Дзьвінская, 33)
- Гасьцініца «Беларусь» (вул. Кірава, 2)
- Гасьцініца «Спартовая» УА СДЮШАР (вул. Моладзевая, 49а)
У Наваполацку ёсьць 9 помнікаў:
- Курган працоўнай славы, пастаўлены ў прамысловай зоне насупраць аўтапарка № 6.
- Мэмарыяльны комплекс «Першы намёт», пастаўлены на месцы пачатку будаваньня места (вул. Моладзевая, 5).
- Помнік-гарэльеф першаму дырэктару НПЗ Алегу Ктатораву, пастаўлены ў 1993 годзе на рагу вул. Моладзевай і Ктаторава. Скульптар Л. Аганаў.
- Помнік ваярам, якія загінулі пры вызваленьні в. Траецкага і атрымалі званьне Героя Савецкага Саюзу. Пастаўлены ў 1979 годзе на тэрыторыі ААТ «Нафтан». Аўтар А. Захараў.
- Помнік партызанскаму аддзелу «Сьмерць фашызму», пастаўлены ў 1984 годзе ў прамысловай зоне, каля заводу ЖБВ. Аўтары Л. Аганаў і А. Селіванаў.
- Мэмарыяльны знак на месцы згубы экіпажу савецкага самалёта ў 1944 году, пастаўлены ў 1974 годзе ў лясной зоне каля дарогі да ААТ «Палімір»
- Помнік ураджэнцы Полацку падпольніцы Лілеі Касьцецкай, пастаўлены ў 1970 годзе каля СШ № 3 (вул. Блохіна, 43). Скульптар А. Дупін.
- Помнік «Братэрская Магіла» ваяроў 219 гвардзейскага палка (вуліца Паркавая, 32). Аўтар архітэктар М. Царык.
- Помнік ваярам-інтэрнацыяналістам, пастаўлены ў 2002 годзе ў раёне скрыжаваньня вул. Моладзевай і Алімпійскай. Аўтар Л. Аганаў.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Палац шлюбаў
-
Касьцёл
-
Царква
-
Гасьцініца «Нафтан»
Месты-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пералік местаў-сяброў Напаволацку |
---|
|
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сяргей Астапчук (1990—2011) — беларускі і расейскі хакеіст
- Вадзім Дзевятоўскі (нар. 1977) — беларускі кідальнік молата
- Андрэй Касьціцын (нар. 1985) — беларускі хакеіст
- Алена Саньнікава (нар. 1980) — беларуская лыжніца
- Васіль Храмцоў (1965—2011) — палітычны актывіст[17]
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Численность населения на 1 января 2019 г. и среднегодовая численность населения за 2018 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Жарнасек І. У горадзе вялікай хіміі ёсць касцёл // Часопіс «Ave Maria» №1—2 (116—117), 2005.
- ^ Кансэкраваны касцёл ў Наваполацку, Catholic.by, 12 лістапада 2004.
- ^ Об утверждении генерального плана г. Новополоцка (рас.) / Постановление Совета министров Республики Беларусь от 15 октября 2015 г. No 863
- ^ Боровуха и Коптево войдут в состав Новополоцка. Что изменится для жителей (рас.)
- ^ Извещение об учете общественного мнения по вопросам изменения границ города Новополоцка (рас.) / Наваполацкі гарадзкі савет
- ^ Об изменении границ административно-территориальных (территориальных) единиц (рас.) / Указ президента Республики Беларусь от 22 февраля 2019 г. № 73
- ^ Лукашэнка пашырыў Наваполацк / Наша Ніва
- ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11. С. 100.
- ^ а б Новополоцк празднует свое 50-летие, БелаПАН, 5 верасьня 2008
- ^ У 14 гарадах Беларусі колькасць насельніцтва перавышае 100 тыс. чалавек // Наша Ніва, 26 сакавіка 2009 г.
- ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ На Полаччыне разьвіталіся з Васілём Храмцовым
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — ISBN 985-11-0188-5
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Наваполацак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў