Вадзім Дзевятоўскі
Вадзім Дзевятоўскі | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Поўнае імя | Вадзім Анатолевіч Дзевятоўскі |
Нарадзіўся | 20 сакавіка 1977 (47 гадоў) Наваполацак, Полацкі раён, Віцебская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Грамадзянства | Беларусь |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | Кіданьне молата |
Алімпійскія ўзнагароды | ||
Лёгкая атлетыка | ||
Срэбра | 2008 | Кіданьне молата |
Вадзі́м Анато́левіч Дзевято́ўскі (1977, Наваполацак) — беларускі кідальнік молата. Срэбраны прызэр Алімпійскіх гульняў 2008 году ў Пэкіне.
Кар'ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спартовыя дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2000 году
- Алімпійскія гульні 2004 году — 4 месца
- Чэмпіянат сьвету 2003 году — 7 месца
- Чэмпіянат сьвету 2005 году — 2 месца
- Чэмпіянат Эўропы 2006 году — 3 месца
- Чэмпіён Беларусі 2006 году
- Лідэр сусьветнага сэзону 2006 году — 82,95
- Пэкінская Алімпіяда, 2008 — 2 месца.
Дыскваліфікацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]11 сьнежня 2008 году выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэту прыняў рашэньне аб дыскваліфікацыі Вадзіма Дзевятоўскага, а заваяваны ім на Алімпійскіх гульнях у Пэкіне срэбны мэдаль будзе перададзены вугорцу Крысьціяну Паршу.
Спартовец абвінавачаны ва ўжываньні забароненага стымулятара тэстастэрону. Рашэньне МАК тычыцца выключна Алімпійскіх гульняў, дыскваліфікацыйныя санкцыі ў стаўленьні спартоўца таксама павінны вынесьці міжнародная і нацыянальная фэдэрацыі лёгкай атлетыкі.
Аб наяўных у допінг-службаў падазронах у стаўленьні беларускага атлета стала вядома ў пачатку верасьня. Допінг-спроба Дзевятоўскага, якую тую здаў 17 жніўня адразу пасьля алімпійскага фіналу ў кіданьні молата, дала дадатны вынік на тэстастэрон. 21 верасьня спартовец на працягу трох гадзін даваў тлумачэньні на паседжаньні дысцыплінарнай камісіі, якое адбылося ў Лязане.
16 кастрычніка 2008 году беларускі бок прадставіў свае тлумачэньні ў Дысцыплінарную камісію МАК. Уласнае расьсьледаваньне правёў і НАК Беларусі, вынікі якога таксама былі адпраўленыя ў МАК. У прадстаўленых у МАК дакумэнтах утрымоўваецца інфармацыя, якая падвяргае вынікі аналізу спробы сумневу. Беларускі бок настойвае на тым, што аналіз спробы праходзіў з парушэньнем рэглямэнту. Па словах Мікалая Кручынскага, беларускі бок мае намер падаць адзоў на рашэньне МАК, а пры неабходнасьці зьвярнуцца і ў Спартовы арбітражны суд.
Вадзіма Дзевятоўскага могуць адхіліць ад вялікага спорту пажыцьцёва, бо на допінгу Дзевятоўскі быў злоўлены ўжо другі раз. У 2000 годзе напярэдадні Алімпіяды ў Сыднэі Вадзім быў дыскваліфікаваны на два гады за ўжываньне нандралону. Зрэшты, для Дзевятоўскага рашэньне дысцыплінарнага камітэта МАК і без таго гучыць як прысуд. Мала таго, што ў яго забіраюць срэбны мэдаль пэкінскай Алімпіяды, Дзевятоўскі ня зможа больш удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях, прычым у любой якасьці, а ня толькі спартоўца.
10 чэрвеня 2010 году Спартовы арбітражны суд прыняў рашэньне на карысьць Ціхана і Дзевятоўскага і вярнуў ім алімпійскія мэдалі[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Олимпиада. Тихон и Девятовский одержали победу в Лозанне (рас.) «Прессбол», 10 чэрвеня 2010
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Тарас Шчыры. Вадзім Дзевятоўскі: «Мару зноў паўдзельнічаць у Алімпіядзе» // Зьвязда : газэта. — 14 чэрвеня 2013. — № 108 (27473). — С. 1, 8. — ISSN 1990-763x.
- Яўген Валошын. Дэпутат Вадзім Дзевятоўскі: «Магчыма, я вярнуся ў вялікі спорт» // Эўрарадыё, 26 лістапада 2013 г. Праверана 20 лютага 2014 г.
- Профіль спартоўца на сайце IAAF(недаступная спасылка) (рас.)
- Інтэрвію газэце «Беларусь сёньня» (рас.)
- Інтэрвію газэце «Спартовая панарама» (рас.)
- Нарадзіліся 20 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1977 годзе
- Нарадзіліся ў Наваполацку
- Беларускія лёгкаатлеты і лёгкаатлеткі
- Лёгкаатлеты і лёгкаатлеткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 году
- Лёгкаатлеты і лёгкаатлеткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 году
- Лёгкаатлеты і лёгкаатлеткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га скліканьня
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га скліканьня