Перайсьці да зьместу

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Міністэрства асьветы Беларусі»)
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура Мінадукацыі РБ
Штаб-кватэра Менск, вул. Савецкая, д. 9
Міністар Андрэй Іванец
Першы намесьнік Аляксандар Бахановіч[1]
Намесьнікі Аляксандар Кадлубай, Сяргей Руды[2]
Зьвязаныя кампаніі «Глобус», «Металіт», «Цэнтар міжнародных сувязяў»
Бюджэт 901 мільярд рублёў [3] (2010 год; 301 мільён $[4])
Сайт edu.gov.by

Міністэ́рства адука́цыі Рэспу́блікі Белару́сь (Мінадукацыі Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць адукацыю. Міністар адукацыі прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. Пасаду міністра займае Андрэй Іванец.

  • распрацоўка й забесьпячэньне парадкаваньня адукацыі ды апёкі над няпоўнагадовымі асобамі;
  • ажыцьцяўленьне ўрадавага ўплыву на моладзь;
  • парадкаваньне псыхалягічнай дапамогі ў вучэльнях;
  • забесьпячэньне дзейнасьці ўрадавых вучэльняў;
  • узгадненьне дзейнасьці ведамстваў, управаў адукацыі вобласьцяў ды Менску ў ажыцьцяўленьні адукацыі, уплыве на моладзь, абароне правоў і апёцы над няпоўнагадовымі асобамі;
  • нагляд за дзейнасьцю ўстановаў адукацыі;
  • агляд парадкаваньня аховы дзяцей;
  • папярэджаньне безнагляднасьці й правапарушэньняў няпоўнагадовых асобаў;
  • міжнародная адукацыйная супраца.
  • запыт зьвестак ва ўстановах;
  • стварэньне й кіраваньне сродкамі мэтавых фондаў;
  • стварэньне радаў адмыслоўцаў у справах адукацыі;
  • правядзеньне нарадаў, зьездаў ды выставаў аб адукацыі;
  • правядзеньне гульнявых спабораў навучэнцаў;
  • удзел у працы міжнародных адукацыйных арганізацыяў;
  • узнагароджваньне выкладчыкаў і навучэнцаў[7].

На 15 лютага 2006 г. усе 43 дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі, у тым ліку ўсе ВНУ Міністэрства адукацыі, былі расейскамоўнымі[8].

За 2013 год Міністэрства адукацыі Беларусі скараціла 12 000 працаўнікоў установаў асьветы ўсіх узроўняў. Пры гэтым, паводле скарачэньня штату звольнілі 640 працаўнікоў, зь іх 249 уласна пэдагогаў. На скарачэньні пайшлі ў выніку пераўтварэньня 143-х і закрыцьця 109 сярэдніх школаў. Таксама зачынілі ўсе вечаровыя школы, якія пераўтварылі ў вечаровыя клясы пры 57 сярэдніх школах. Сярод іншага, зачынілі 20 міжшкольных навучальных камбінатаў працоўнага навучаньня і прафэсійнай арыентацыі. Яшчэ 3 такія камбінаты далучылі ў якасьці аддзяленьняў да прафэсійна-тэхнічных вучэльняў. Параўнальна з папярэднім навучальным годам скарацілі 2357 І—XІ клясаў, зь іх 1992 (85%) у гарадах і 365 у вёсках. Лік школаў зь Х—ХІ клясамі да 5 вучняў зьменшылі на 137, але адкрылі 87 такіх Х клясаў. У выніку засталося 108 школаў зь Х клясамі менш як на 5 навучэнцаў[9].

  1. ^ Лукашэнка ўзгадніў назначэнне рэктараў трох ВНУ. Звязда (17 студзеня 2023).
  2. ^ Кіраўніцтва Кіраўніцтва. Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Праверана 20 лістапада 2020 г.
  3. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 16 сакавіка 2011 г.
  4. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2010 год цаны (2993,74) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 7 красавіка 2011 г.
  5. ^ Структура апарату. Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Праверана 7 красавіка 2011 г.
  6. ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2006 г. № 976 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (12 лістапада 2010). Праверана 7 красавіка 2011 г.
  7. ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2001 г. № 1554 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (14 студзеня 2011). Праверана 7 красавіка 2011 г.
  8. ^ Станіслаў Суднік, Тацяна Вабішчэвіч. Летапіс дзейнасьці грамадзкага аб'яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны». 1989-2009 / рэд. Алег Трусаў. — Ліда: Наша слова, 2009. — С. 110. — 164 с. — 299 ас.
  9. ^ Надзея Нікалаева. Вынiкi аптымiзацыi: мінус 12 тысяч работнікаў // Зьвязда : газэта. — 22 лютага 2014. — № 34 (27644). — С. 2. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]