Перайсьці да зьместу

Аляксандар Бахановіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Бахановіч
Дата нараджэньня 15 верасьня 1972(1972-09-15) (52 гады)
Месца вучобы
Занятак прафэсар унівэрсытэту
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук[d]

Аляксандар Генадзевіч Бахановіч (нар.15 верасьня 1972) — беларускі спэцыяліст у галіне машыназнаўства, сыстэмаў прывадаў і дэталей машынаў, тэхналёгіі машынабудаваньня. Доктар тэхнічных навук (2007), дацэнт (2003).

Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (спэцыяльнасьць «Металарэзныя станкі й інструмэнты», 1994), Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (асьпірантура, 1997).

Працаваў у Беларускім нацыянальным тэхнічным унівэрсытэце (з 1997, аўтатрактарны факультэт, у 2012—2015 — дэкан факультэту, з 2015 — прафэсар катэдры «Аўтамабілі», у 2016—2020 — прарэктар па вучэбнай працы), Берасьцейскім дзяржаўным тэхнічным унівэрсытэце (2020–2023, рэктар).

17 студзеня 2023 года прызначаны першым намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Навуковыя інтарэсы: мэханіка перадачы магутнасьці гібкімі сувязямі.

Санкцыі ЭЗ, іншых краінаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

21 чэрвеня 2021 году Бахановіч, прызначаны на пасаду Аляксандрам Лукашэнкам, быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[1]. Паводле рашэньня ЭЗ, Бахановіч «нясе адказнасьць за рашэньне адміністрацыі ўнівэрсытэту адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасьля закліку Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 году адлічаць студэнтаў унівэрсытэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту й страйках – рэпрэсіі супраць грамадзянскае супольнасьці й падтрымку рэжыму Лукашэнкі[2]. З той жа фармулёўкай 7 ліпеня 2021 году Бахановіч трапіў і ў санкцыйны сьпіс Швайцарыі[3][4]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакету санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[5].

  • Научные основы повышения технических и эксплуатационных характеристик зубчато-ременных передач путем комплексного развития методов проектирования и технологии изготовления : диссертация … доктора технических наук : 05.02.02 ; 05.02.08 : защищена 23.02.2007 : утверждена 17.10.2007 / Баханович Александр Геннадьевич. — Минск, 2006.
  • Повышение несущей способности и долговечности зубчато-ременных передач путем выбора их рациональных параметров : диссертация … кандидата технических наук : 05.02.02 : защищена 26.06.1998 : утверждена 00.00.0000 / Баханович Александр Геннадьевич. — Минск, 1997.