Перайсьці да зьместу

Сяргей Маскевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Маскевіч
29 сьнежня 2010 27 сьнежня 2014
Папярэднік Аляксандар Радзькоў
Наступнік Міхаіл Жураўкоў
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
27 кастрычніка 2004  29 сьнежня 2010
Прэзыдэнт А.Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся1 жніўня 1953(1953-08-01) (72 гады)
Адукацыя
Узнагароды
мэдаль Францішка Скарыны
Заслужаны працаўнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Сярге́й Алякса́ндравіч Маске́віч (нар. 1953; в. Быкаўка, Шчучынскі раён, Гарадзенская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі палітык. Доктар фізыка-матэматычных навук (1996), прафэсар (1997)[1]. 5- ы міністар адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010—2014). Акадэмік Міжнароднай акадэміі адукацыі. Выдатнік адукацыі (2013).

У 1974 г. скончыў Гарадзенскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут імя Я. Купалы па спэцыяльнасьці «фізыка». Навучаўся ў асьпірантуры Інстытуту біяхіміі Акадэміі навук БССР. У 1983 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю па фізыка-матэматычных навуках. Затым працаваў на катэдры агульнай і тэарэтычнай фізыкі Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (ГрДУ) лябарантам, старшым лябарантам, старшым інжынэрам, старшым навуковым супрацоўнікам, старшым выкладчыкам і дацэнтам. У 1995 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю па фізыка-матэматычных навуках і стаў прарэктарам ГрДУ па навуковай працы. З 1 лістапада 1997 г.[1] па 2005 год быў рэктарам Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Я. Купалы.

Быў дэпутатам Гарадзенскага абласнога савету дэпутатаў 23-га і 24-га скліканьняў. З кастрычніка 2004 году па сьнежань 2010-га быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га і 4-га скліканьняў, дзе займаў пасаду старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД[2]. З 29 сьнежня 2010 году па 27 сьнежня 2014-га займаў пасаду міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь[3]. Аўтар больш як 300 навуковых працаў па фізыцы малекулаў і мэнэджмэнту ў адукацыі ды інш.[4]. Вядомы дасьледаваньнямі ў галіне спэктраскапіі складаных біяарганічных малекулаў, оптыкі нанакампазытных паўправадніковых і мэталічных матэрыялаў. Распрацаваў мэтад спэктраскапіі гіганцкага камбінацыйнага расьсейваньня сьвятла[1].

З 2015 да 2023 году ўзначальваў Міжнародны экалягічны інстытут БДУ, пазьней прафэсар гэтага інстытута[5]. Старшыня Презыдыюму грамадзкага аб’яднаньня выпускнікоў Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта імя Янкі Купалы[6].

  1. 1 2 3 Надзея Нікалаева. «Выпускны вечар перавярнуў усё мае жыцьцё» // Зьвязда : газэта. — 9 чэрвеня 2012. — № 109 (27224). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  2. Маскевіч Сяргей Аляксандравіч // Зьвязда : газэта. — 30 сьнежня 2010. — № 255 (26863). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  3. Урад разагнаны. На месца Мясніковіча і Ермаковай прызначаныя Кабякоў і Калавур, на месца Кабякова — Косінец. Наша Ніва (27 сьнежня 2014). Праверана 28 сьнежня 2014 г.
  4. Маскевіч Сяргей Аляксандравіч. "Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д.Сахарава" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Праверана 12 мая 2023 г.
  5. Дырэктарам МДЭІ імя А.Д. Сахарава прызначаны доктар біялагічных навук Алег Іванавіч Родзькін. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (03 красавіка 2023).
  6. Пасяджэнне Прэзідыума грамадскага аб'яднання выпускнікоў Купалаўскага ўніверсітэта адбылося ў ГрДУ імя Янкі Купалы. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (22 лютага 2023).