Перайсьці да зьместу

Мазырскі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мазырскі ўнівэрсытэт
Мазырскі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Івана Шамякіна
па-лацінску: Mazyrski dziaržaŭny pedahahičny ŭniversytet imia Ivana Šamiakina
Заснаваны 15 сакавіка 1944 (80 гадоў таму)
Тып урадавы
Рэктар Валянцін Валетаў
Факультэтаў 9
Колькасьць студэнтаў 8392 (2007)
Месцазнаходжаньне
Горад Сьцяг Мазыру Мазыр
Вобласьць Сьцяг Гомельскае вобласьці Гомельская
Краіна Беларусь
Кампус Гарадзкі
Былыя назвы Мазырскі настаўніцкі інстытут (да 1952 г.), Мазырскі пэдагагічны інстытут (да 1964), Мазырскі пэдагагічны інстытут імя Н. К. Крупскай (да 2002), Мазырскі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт (да 2006).
Вэб-сайт www.mspu.by

Мазы́рскі дзяржа́ўны пэдагагі́чны ўнівэрсытэ́т імя І. П. Шамя́кіна — вышэйшая навучальная ўстанова ў Мазыры (Гомельская вобласьць, Беларусь). Заснаваны ў 1944 годзе, як Мазырскі настаўніцкі інстытут. У 1952 годзе рэарганізаваны ў Мазырскі пэдагагічны інстытут. У 1964 годзе інстытуту прысвоена імя Н. К. Крупскай. У 2002 годзе інстытут быў рэарганізаваны ў Мазырскі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт, якому ў 2006 годзе ўказам Прэзыдэнта было прысвоена імя народнага пісьменьніка Беларусі Івана Шамякіна.

У складзе МДПУ 9 факультэтаў:

  • біялягічны
  • давузаўскай падрыхтоўкі
  • дашкольнай і пачатковай адукацыі
  • інжынэрна-пэдагагічны
  • замежных моваў
  • тэхналёгіі
  • фізыка-матэматычны
  • фізычнай культуры
  • філялягічны

Унівэрсытэт рыхтуе спэцыялістаў па 15 спэцыяльнасьцях, 6 напрамках, 2 спэцыялізацыях і 16 дадатковым спэцыяльнасьцях. На пачатак 2006—2007 навучальнага году ва ўнівэрсытэце навучалася 8392 студэнта (у тым ліку 3902 на дзённай і 4490 на завочнай форме навучаньня).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]