Ігар Карпенка
Ігар Карпенка | ||||
Ігар Васільевіч Карпе́нка | ||||
![]() | ||||
Міністар адукацыі Беларусі | ||||
---|---|---|---|---|
15 сьнежня 2016 — цяперашні час | ||||
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка | |||
Прэм’ер-міністар: | Андрэй Кабякоў | |||
Папярэднік: | Міхаіл Жураўкоў | |||
Асабістыя зьвесткі | ||||
Нарадзіўся: |
28 красавіка 1964 (56 гадоў) Новакузьнецк, Кемераўская вобласьць, РСФСР | |||
Партыя: | Камуністычная партыя Беларусі | |||
Адукацыя: | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1984) | |||
Узнагароды: |
|
Ігар Васільевіч Карпе́нка (нар. 28 красавіка 1964, г. Новакузьнецк, Кемераўская вобласьць, РСФСР, СССР) — беларускі палітык і пэдагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III і IV скліканьняў. Міністар адукацыі Рэспублікі Беларусь (з 2016).
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Працоўную дзейнасьць пачаў старэйшым піянэрважатым у сярэдняй школе. Працаваў сакратаром камітэту камсамолу, начальнікам аддзелу ўпраўленьня выхаваўчай работы, прарэктарам па выхаваўчай і сацыяльнай рабоце Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка.
Быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацьвёртага скліканьняў. Узначальваў камісію па міжнародных справах і сувязях СНД Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. У 2011-2016 — намесьнік старшыні Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту.
Сябра КПСС з 1984 году. Актыўна ўдзельнічаў у адраджэньні Камуністычнай партыі Беларусі, быў другім сакратаром ЦК КПБ і першым сакратаром Менскага гарадзкога камітэту КПБ. У лістападзе 2016 году адкрываў новы помнік Леніну каля Менскага трактарнага заводу[1]. Пасьля прызначэньня яго міністрам адукацыі 15 сьнежня 2016 году — сышоў з кіраўнічай пасады кампартыі[2].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асоба на belarusprofile.com(недаступная спасылка)
|
- Нарадзіліся 28 красавіка
- Нарадзіліся ў 1964 годзе
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Узнагароджаныя мэдалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў»
- Узнагароджаныя мэдалём За працоўныя заслугі
- Вікіпэдыя:Артыкулы зь непрацоўнымі спасылкамі
- Міністры адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся ў Новакузьнецку
- Беларускія пэдагогі
- Беларускія палітыкі