Перайсьці да зьместу

Васіль Стражаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Васіль Стражаў
Род дзейнасьці фізык, выкладчык
Дата нараджэньня 26 ліпеня 1944 (80 гадоў)
Месца нараджэньня Каменск, Палтаўская вобласьць, УССР
Месца вучобы
  • Фізычны факультэт БДУ[d] (сьнежань 1966)[1]
Занятак фізык, матэматык
Навуковая сфэра фізыка
Месца працы
Узнагароды
мэдаль Пушкіна мэдаль «У адзначэньне 100-рочча з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна» мэдаль «60 рокаў вызваленьня Рэспублікі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
ордэн Крыжа вялебнай Эўфрасіньні Полацкай ордэн сьвяціцеля Кірылы Тураўскага II ступені Заслужаны працаўнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Васі́ль Іва́навіч Стра́жаў (нарадзіўся 26 ліпеня 1944 году ў Каменску, Палтаўская вобласьць) — беларускі фізык, пэдагог. Доктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (2003—2008), старшыня Рады па супрацоўніцтве ў вобласьці адукацыі краінаў СНД. Чалец Расейскай акадэміі адукацыі.

Васіль Іванавіч Стражаў нарадзіўся 26 ліпеня 1944 году ў Каменску Палтаўскай вобласьці УССР. Пайшоў у школу ў г. Крупкі Менскай вобласьці ў 1951 годзе. У 1961 годзе скончыў сярэднюю школу № 22 у Менску ды паступіў на фізычны факультэт БДУ. Падчас вучобы ва ўнівэрсытэце заняўся вывучэньнем праблемы існаваньня магнітна-зараджаных часьціц пад кіраўніцтвам Льва Тамільчыка. У 1966 годзе скончыў БДУ, у 1970 годзе — асьпірантуру Інстытуту фізыкі Акадэміі навук БССР, пасьля чаго працаваў старэйшым інжынэрам-канструктарам гэтага інстытуту. Займаў пасаду вучонага сакратара Аддзяленьня фізыка-матэматычных навук АН БССР[4]. Ад 1997[5] да 2001 году — міністар адукацыі Беларусі.

Васіль Стражаў узначальваў БДУ ад 2003 да 2008 году, пасьля звальненьня з гэтай пасады Аляксандра Казуліна. Прадстаўляць калектыву новага рэктара прыйшоў міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў.

Сярод чыньнікаў адстаўкі Васіля Стражава называюць ягоны ўзрост. Праз год яму мусіла споўніцца 65 гадоў — лімітавы ўзрост для кіраўніцтва дзяржустановай. Тым больш што ў лютым у Васіля Іванавіча сканчаўся кантракт.

4 лістапада 2008 году Васіль Стражаў узначаліў Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя (дагэтуль ён кіраваў ім на грамадзкіх пачатках).

Жанаты, мае дачку і двух унукаў.

Папярэднік
Аляксандар Казулін
Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
2003—2008
Наступнік
Сяргей Абламейка
  1. ^ Василий Иванович СтражевБДУ.
  2. ^ Белорусские имена в науке (Физика, физико-технические науки, астрономия) Краткий биографический справочник
  3. ^ 2003 Стражев Василий ИвановичБДУ.
  4. ^ Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 1. №3/2004. с. 112.
  5. ^ Указ Президента Республики Беларусь N 46 «О назначении В.И.Стражева Министром образования Республики Беларусь» 13 января 1997 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]