Прафэсійна-тэхнічная адукацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Прафэсійна-тэхнічная адукацыя — падрыхтоўка і павышэньне кваліфікацыі адмыслоўцаў для народнай гаспадаркі.

Грунтуецца на базавай і агульнай сярэдняй асьвеце. Улучае прафэсійныя вучэльні, ліцэі, каледжы і навукова-вытворчыя асяродкі. Паводле профілю бывае: будаўнічая, машынабудаўнічая, паслуговая, сельскагаспадарчая, хімічная і электратэхнічная. Для пашырэньня дадатковых прафэсійных ведаў і навыкаў, наданьня новых прафэсіяў і спэцыяльнасьцяў прафэсійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы праводзяць павышэньне кваліфікацыі і перападрыхтоўку кадраў[1]

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2001 год у Беларусі налічвалася 248 прафэсійна-тэхнічных навучальных установаў, у якіх звыш 136 000 навучэнцаў асвойвалі звыш 350 прафэсіяў[1]. За 1991—2013 гады колькасьць месцаў для прыёму ў прафэсійна-тэхнічныя вучэльні Беларусі скарацілася з 72 тыс. да 36 тыс. чалавек (удвая за 22 гады), што ў 2013 годзе складала ўтрая менш за плян прыёму ў ВНУ[2]. На верасень 2013 году звыш 280 іншаземцаў з 15 краінаў атрымлівалі ў Беларусі прафэсійна-тэхнічную асьвету[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Эдуард Каліцкі. Прафэсійна-тэхнічная адукацыя // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 13. — С. 28. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0216-4
  2. ^ Надзея Нікалаева. Ці могуць быць ільготы на веды // Зьвязда : газэта. — 31 жніўня 2013. — № 163 (27528). — С. 1, 2. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Надзея Нікалаева. Інжынэр, тэхнік або рабочы // Зьвязда : газэта. — 17 верасьня 2013. — № 174 (27539). — С. 1, 4. — ISSN 1990-763x.