Рэспубліканскі інстытут прафэсійнай адукацыі
Рэспубліканскі інстытут прафэсійнай адукацыі — адукацыйная установа інтэграванага тыпу з функцыямі навуковага, мэтадычнага і кадравага забяспячэньня сыстэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь. Адрас: Менск, вул. Карла Лібхнехта, 32.
Штогод каля 4 тыс. чалавек зьяўляюцца слухачамі курсаў перападрыхтоўкі і павышэньня адукацыі, да 500 праходзяць курсы падрыхтоўкі на камэрцыйнай аснове, да 400 чалавек зьдзяйсьняе перападрыхтоўку па накіраваньні гарадзкой службы занятку. У асьпірантуры займаецца 70 чалавек.
Станам на 2010 год у каледжах РІПА навучаюцца 3700 чалавек. Падрыхтоўка у прафэсійна-тэхнічным каледжы вядзецца па 3 спэцыяльнасьцях. У індустрыяльна-пэдагагічным каледжы па 5 спэцыяльнасьцях і забясьпечвае атрыманьне сярэдняй спэцыяльнай адукацыі.
Перападрыхтоўка на курсах павышэньня кваліфікацыі для пэдагагічных кадраў сыстэмы прафэсійнай адукацыі вядзецца па 7 спэцыяльнасьцях, камэрцыйная курсавая сетка прапануе магчымасьці для навучаньня па 15 кірунках.
Штогод супрацоўнікамі РІПА ажыцьцяўляецца каля 20 навукова-дасьледчых праектаў, выдаецца звыш 100 найменьняў вучэбных, вучэбна-мэтадычных, навуковых і іншых выданьняў.