Генрых Дмахоўскі
Генрых Дмахоўскі | |
Род дзейнасьці | скульптар і палітычны дзяяч |
---|---|
Дата нараджэньня | 26 кастрычніка 1810 |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 26 траўня 1863 (52 гады) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | загінуў у баі[d] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | скульптар |
Сябра ў | Віленская археалягічная камісія |
Бацька | Міхал Дмахоўскі[d] |
Узнагароды | |
Дмахо́ўскі Ге́нрых (Генрык Дмухоўскі; 26 кастрычніка 1810 — 26 траўня 1863) — скульптар і палітычны дзяяч. Вядомы таксама як Генры Д. Сандэрс.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля сканчэньня прыродазнаўчага факультэта Віленскага ўнівэрсытэту далучыўся да паўстанцаў у Рэчы Паспалітай, а пасьля паразы паўстаньня эміграваў у Францыю.
19 сакавіка 1833 у складзе паўстанцкіх сіл распачаў партызанскія дзеяньні на мяжы Расейскай імпэрыі. Паўстаньне правалілася, Дмахоўскі быў вымушаны адступіць на Палесьсе, а затым на Валынь. Адтуль ён перабраўся ў Галіцыю (на тэрыторыю Аўстрыйскай імпэрыі). Аўстрыйскія ўлады арыштавалі Дмахоўскага. Суд прыгаварыў яго да зьняволеньня ў крэпасьці Куфтайн. Генрых адбыў у ёй з 1834 па 1841. Пасьля вызваленьня з турмы Дмахоўскі накіроўваецца ў Францыю і вучыцца ў мастацкай школе, наведвае майстэрні вядучых скульптараў.
У 1846 удзельнічае ў вулічных баях у Львове. У 1852 ён апынаецца ў Злучаных Штатах Амэрыкі пад імем Генры Д. Сандэрс. Для будынка кангрэсу (у Вашынгтоне) ён стварае бюсты Джорджа Вашынгтона, Томаса Джэфэрсана, Бенджаміна Франкліна, Тадэвуша Касьцюшкі. Гэтыя бюсты і сёньня ўпрыгожваюць памяшканьне Кангрэсу ЗША.
У гэты час ён робіць мэдальён з сылюэтамі пакараных сьмерцю дзекабрыстаў, бюст Л. Кошута, скульптурную групу «Гарыбальдзі з воінамі». Але лёс не пашкадаваў яго сям’ю — паміраюць жонка і дзеці. Пахаваны яны ў Філядэльфіі, дзе над магіламі асірацелы Генрых паставіў помнік, выкананы са сьнежна-белага мармуру.
Па сьмерці родных, у траўні 1861 (4 гады цягнулася бюракратычная валакіта — пакуль яму далі дазвол вярнуцца) Генрых Дмахоўскі адкрывае скульптурнае атэлье ў Вільні. Сярод найлепшых твораў, зробленых у гэты час, — мадэль надмагільнага помніка Барбары Радзівіл, фігура сьвятога Ўладзіслава для віленскай катэдры, помнік Уладзіслава Сыракомлі. Ягоны талент і веды атрымоўваюць прызнаньне, грамадзтва абірае правадзейным чальцом Віленскай археалягічнай камісіі.
Падчас паўстаньня 1863—1864 гадоў Дмахоўскі стаў паўстанцкім камісарам Дзісенскага павету. Ён загінуў 26 траўня 1863 году каля фальварку Парэчча пад Докшыцамі ў адным зь першых баёў з царскімі войскамі. Пахаваны на старажытных могілках каля аднайменнай вёскі (цяпер — Бірулі Докшыцкага раёну).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Артыкул пра Дмахоўскага ў ґазэце «Новы час»
- Згадка пра Дмахоўскага ў каляндары на ВІЛЬНЯ.com
- Газэта «Рэспубліка» // Генры Сандэрс, ён жа Генрык Дмахоўскі(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 26 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1810 годзе
- Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце Віленскай губэрні
- Памерлі 26 траўня
- Памерлі ў 1863 годзе
- Памерлі ў Менскай губэрні
- Пахаваныя ў Беларусі
- Выпускнікі Віленскага ўнівэрсытэту
- Узнагароджаныя крыжам Незалежнасьці зь Мячамі
- Асобы Беларусі
- Паўстанцы 1863—1864 гадоў
- Загінулі ў баі