Набіста
Возера
Набіста
Набіста | ||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Набіста — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 13 км на захад ад Мёраў, каля вёскі Перабродзьдзе Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёр.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Вята. Плошча Набісты складае 3,75 км². Найбольшая глыбіня возера — 2,8 м. Даўжыня возера — 4,8 км, найбольшая шырыня — 1,11 км. Даўжыня берагавой лініі — 12,6 км. Аб’ём вады ў возеры складае 4,37 млн м³, плошча вадазбору возера — 152 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 2—5 м, парослыя хмызьняком. На поўдні і паўднёвым захадзе схілы разараныя.
Берагі возера нізкія, забалочаныя, месцамі — сплавінныя.
Дно вадаёма ў прыбярэжнай частцы пяшчанае, месцамі — глеістае, на большых глыбінях — сапрапэлістае.
Возера цалкам зарастае падводнай расьліннасьцю.
Набіста злучанае пратокамі з азёрамі Абстэрна і Падзявы.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Набіста — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў