Перайсьці да зьместу

Авута

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Авута
лац. Avuta
Агульныя зьвесткі
Выток возера Падавута
Вусьце Дзісна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 47 км
Сярэднегадавы сьцёк 3,6 м³/с
Плошча басэйну 461 км²
Нахіл воднай паверхні 1,5 ‰

Аву́та — рака ў Беларусі, правы прыток Дзісны (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Глыбоцкім і Мёрскім раёнах Віцебскай вобласьці. Даўжыня 47 км. Плошча вадазбору 461 км². Выдатак вады ў вусьці 3,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5‰.

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выцякае з возера Падавуты на ўскраіне Сьвянцянскіх градаў, далей цячэ Полацкай нізінай. Упадае ў Дзісну за 3 км на паўднёвы захад ад места Дзісны.

Даліна трапэцападобная, шырыня 150—250 м. Абалона высокая, шырыня 100—150 м. Рэчышча слабазьвілістае, шырыня 4—6 м у вярхоўі, 8—10 м у ніжняй плыні. Каля вёскі Ялоўцаў на рацэ плаціна і сажалка плошчай 18,3 га[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 30.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы / Маст.: Ю. Тарэеў, У. Цярэнцьеў. — Менск: БелЭн, 2007. — 480 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1-2. — Л., 1971.