Андрэй Казімер Завіша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Андрэй Казімер Завіша
Андрэй Казімер Завіша. Невядомы мастак, 1676
Андрэй Казімер Завіша. Невядомы мастак, 1676
Herb Łabędź 1.svg
Герб «Лебедзь»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1614
Памёр 23 або 26 чэрвеня 1678
Пахаваны Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар бэрнардынаў
Род Завішы
Бацькі Крыштап Завіша
Кацярына з Тышкевічаў
Жонка Аляксандра з Агінскіх
Дзеці Крыштап Станіслаў, Ян
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Завіша.

Андрэ́й Казі́мер Заві́ша (каля 1614 — 23 або 26 чэрвеня 1678) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі (з 1650).

Быў старостам менскім (з 1638), чачэрскім і слонімскім[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

А. К. Завіша. Гравюра А. Тарасевіча, XVII ст.

Прадстаўнік шляхецкага роду Завішаў гербу «Лебедзь», сын Крыштапа і Кацярыны з Тышкевічаў. Меў брата Яна Юрыя.

Ахвяраваў сродкі на будаваньне касьцёла ў Раготне, дзякуючы якім яно завяршылася ў 1673[2].

Ажаніўся каля 1645 з Аляксандрай, дачкой Аляксандра Агінскага[3]. У шлюбе меў сыноў Крыштапа Станіслава і Яна.

Пахавалі А. К. Завішу ў касьцёле Сьвятога Язэпа пры кляштары бэрнардынаў у Менску[4].

Да нашага часу дайшоў партрэт А. К. Завішы, які цяпер экспануецца ў Гістарычны музэі ў Менску, а таксама гравюра А. Тарасевіча (1670-я) з гербам роду і лацінскім надпісам (захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Насевіч В. Завішы // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 639.
  2. ^ Камунтавічэне В. Каталіцкія парафіі слонімскага дэканата віленскага біскупства ў XVII ст. // Беларускі гістарычны агляд. Том 11. 2004.
  3. ^ Насевіч В. Тэрыторыя Чэрвеньскага раёна ў перыяд феадалізму // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на / Уклад.: Г. М. Аўласенка, З. І. Малейка. — Менск: БЕЛТА, 2000.
  4. ^ Харэўскі С. Намоленае месца // «Наша Ніва» № 26, 2005.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]