Фэлікс Ян Пац

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Фэлікс Ян Пац
POL COA Gozdawa.svg
Герб «Газдава»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1615
Вільня, Рэч Паспалітая
Памёр каля 1700
Род Пацы
Бацькі Пётар Пац
Альжбета з Шэметаў
Жонка Ганна Канстанцыя з Завішаў
Альжбета з Шмэлінгаў
Ганна Яна з Зыбэргаў

Фэлікс Ян Пац (каля 1615 — каля 1700) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік (1643—1645), стольнік (1645—1646) і падкаморы вялікі літоўскі (1646—1698).

Трымаў Браслаўскае, Ракіборскае, Даўгелішкаўскае, Дзісенскае і Курылаўскае староствы.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Пятра, ваяводы троцкага, і Альжбеты з Шэметаў. Меў братоў Гераніма Дамініка, Гераніма Дамініка, Міхала Казімера і Казімера.

Першы раз ажаніўся ў 1651 годзе з Ганна Канстанцыя Завішашкай, але яна памерла на наступны рок. Другой жонкай у 1653 годзе зрабілася Альжбета Шмэлінг, якая таксама неўзабаве памерла (у 1655 годзе). Трэці шлюб узяў з Ганнай Янай Зыбэрг, яна памерла ў 1692 годзе. Нашчадкаў не пакінуў[1].

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Займаў пасаду падкаморыя вялікага літоўскага 52 рокі, што было адным з найдаўжэйшых тэрмінаў у Вялікім Княстве Літоўскім.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Pacowie Праверана 4 ліпеня 2012 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]