Падскарбі вялікі літоўскі
Выгляд
(Перанакіравана з «Вялікія падскарбіі літоўскія»)
Падскарбі вялікі літоўскі (да Люблінскай уніі падскарбі земскі) — адзін з цэнтральных ураднікаў у Вялікім Княстве Літоўскім. Забясьпечваў захаваньне скарбу, выплачваў заробак войску, кантраляваў збор падаткаў і мыты, назіраў за дзейнасьцю мынцаў.
Падскарбіямі вялікімі літоўскімі (земскімі) былі:
- Сенька Каленікавіч (падскарбі вялікага князя Сьвідрыгайлы; 1450)
- Аляксандар Юр'евіч (Солтан; магчыма згадваецца як Аляксандар скарбны ў 1443; земскі; 1452 — 1454)
- Багдан Андрэевіч Сястранец (8.3.Індыкт VIII; 1475?)
- Іван Аляксандравіч Стрэтовіч (падскарбі караля, 1486)
- Андрэй Аляксандравіч (Солтан; падскарбі караля 1486, земскі 1492 — 1495)
- Федзька Багданавіч Храптовіч (земскі; 1501 — 1508 — 2.1509)
- Богуш Багавіцінавіч (земскі; 10.1509 — 11.1509)
- Абрагам Езафовіч (земскі; 1510 — 1519)
- Богуш Багавіцінавіч (паўторна; земскі; 5.1520 — 1530)
- Іван Гарнастай (земскі; 1530 — 5.1558)
урад вакантны 1558 — 1561
- Астафей Валовіч (земскі; 6-7.1561 — 11.5.1566)
- Мікалай Нарушэвіч (земскі; 11.3.1566 — 1575)
- Лаўрын Матвеевіч Война (земскі; 30.7.1576 — 1580)
- Ян Янавіч Глябовіч (земскі; 1580/1581 — 1585)
3.1585 — 5.1586 адміністратарам скарбу быў падканцлер Леў Сапега.
- Тэадор Тышкевіч-Скумін (земскі; 1.6.1586 — 13.3.1590)
- Дзьмітры Юзэфавіч Халецкі (4.4.1590 — 1598)
- Андрэй Янавіч Завіша (земскі; 26.4.1598 — 2.1604)
- Геранім (Яраш) Валовіч (28.2.1605 — 1618)
- Крыштап Нарушэвіч (4.4.1618 — 1630)
- Стэфан Пац (земскі; 24.12.1630 — 6.11.1635)
- Мікалай Трызна (13.11.1635 — 10.10.1640)
- Мікалай Кішка (10.1640 — 31.3.1644)
- Гедэон Міхал Трызна (5.4.1644 — 11.9.1652)
- Вінцэнт Корвін-Гасеўскі (14.9.1652 — 29.11.1654; падчас выпраў Гасеўскага адміністратарамі скарбу былі:
- Крыштап Жыгімонт Пац (канцлер; 1658 — 1659)
- Адам Мацей Саковіч (смаленскі ваявода); 1630 — 1662))
- Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн (земскі; 1663 — 1676)
- Бэнэдыкт Павал Сапега (1676 — 1703)
- Людвік Канстантын Пацей (1703 і 4.2.1704 — 1709)
- Бэнэдыкт Павал Сапега (паўторна намінаваны каралём Станіславам Ляшчынскім, 1705 — 8.1707)
- князь Казімер Чартарыйскі (намінаваны каралём Станіславам Ляшчынскім, 1707 — 1709)
- Міхал Казімер Коцел (9.3.1710 — 1722)
- Станіслаў Панятоўскі (7—17.12.1722 — 15.12.1731)
- Ян Міхал Салагуб-Давойна (16.12.1731 — 24.11.1746;
- 24.4.1735 на тэрмін адсутнасьці Салагуба быў прызначаны троцкі ваявода Юзэф Агінскі)
- Юры Флемінг-Дэтлаф (24.11.1746 — 1764)
- Міхал Бжастоўскі (20.12.1764 — 21.5.1784)
- князь Станіслаў Панятоўскі (1.6.1784 — 1791)
- Людвік Тышкевіч-Скумін (13.9.1791 — 7.5.1793)
- князь Міхал Клеафас Агінскі (7.5.1793 — )
Некаторыя падскарбіі выбівалі на манэтах Вялікага Княства Літоўскага сваі радавыя гербы:
- Тэадор Тышкевіч: шэлег 1589, траяк 1589—1590,
- Дзьмітры Халецкі: шэлег 1590—1592, траяк 1590—1598
- Андрэй Завіша: траяк 1598—1603
- Геранім Валовіч: двупенязь 1607, 1609, 1611—1614, шэлег 1614—1618, грош 1607—1615, траяк 1608, 5 дукатаў 1618
- Крыштап Нарушэвіч: двупенязь 1620—1621, шэлег 1618—1627, грош 1625—1627, паўтарак 1619—1620, 5 дукатаў 1621—1622
- Гедэон Трызна: шэлег 1652—1653, грош 1652, паўтарак 1652, траяк 1652, шастак 1652
- Вінцэнт Корвін-Гасеўскі: шэлег 1660—1661
- Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн: шэлег 1664—1666, траяк 1664—1665, шастак 1664—1666, орт 1664—1665, паўдукат 1664—1665, дукат 1665—1666
- Людвік Канстантын Пацей: траяк 1706, шастак 1706—1707
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
- Boniecki А. Poczet rodów w Wielkim Księstwie Litewskim w XV i XVI wieku. — Warszawa, 1883.
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.