Інсбрук
| Інсбрук ням. Innsbruck | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Аўстрыя | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Першыя згадкі | 1187 | ||||
| Дата заснаваньня | 1234 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Кіраўнік адміністрацыі | Яганэс Анцэнгрубэр[d][1] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 104,81 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 574 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 47°16′02″ пн. ш. 11°23′34″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 132 236 чал. (2017) | ||||
| Афіцыйная мова | нямецкая | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +43 512 | ||||
| Паштовыя індэксы | 6010—6080 | ||||
| Нумарны знак | I | ||||
| Сайт | innsbruck.at (ням.) | ||||
| Інсбрук на мапе Аўстрыі Інсбрук | |||||
І́нсбрук (па-нямецку: Innsbruck) — горад на захадзе Аўстрыі, сталіца фэдэральнай зямлі Тыроль. Насельніцтва 132 236 чалавек (на 2017 год) — пяты паводле колькасьці насельніцтва горад Аўстрыі.
Назва гораду перакладаецца як «мост на рацэ Ін». Сымбалем гораду ёсьць Залаты дах.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1133 годзе графы фон Андэкс заснавалі на левым беразе ракі Ін гандлёвы пляц. У 1170-я гады граф Бэрхтальд V фон Андэкс злучыў гэты пляц з супрацьлеглым берагам Іну мастом[2]. У 1187 годзе гэты ўмацаваны пляц атрымаў гандлёвыя прывілеі, што лічыцца першымі афіцыйнымі згадкамі пра Інсбрук (пад назвай Insprucke)[3]. Недзе паміж 1187 і 1205 гадамі Інсбрук атрымаў і гарадзкія прывілеі, якія былі пацьверджаны і пашыраны ў 1239 годзе[3].

Па сьмерці Ота VIII, апошняга графа фон Андэкс, горад належаў графам Тыролю, а ў 1386 годзе перайшоў да Габсбургаў, і Інсбрук становіцца аўстрыйскім. У 1420 годзе гэрцаг Тыролю Фрыдрых IV зрабіў Інсбрук сваёй рэзыдэнцыяй. Пры Максіміліяне I Інсбрук становіцца важным палітычным цэнтрам імпэрыі. У 1669 годзе імпэратар Леапольд I Габсбург заснаваў у Інсбруку ўнівэрсытэт.
У 1805 годзе Напалеон перадаў Тыроль Баварыі, у выніку чаго ў 1809 годзе пачалася вызвольная вайна тырольцаў. У 1814 годзе, паводле вынікаў Венскага кангрэсу, Тыроль быў вернуты Аўстрыі. Інсбрук адыграў важную ролю ў рэвалюцыі 1848 году ў Аўстрыі. У траўні таго ж году забурэньні ў Вене змусілі імпэратара Фэрдынанда часова перанесьці рэзыдэнцыю ўраду сюды. Ён заставаўся часткай Аўстрыйскай манархіі як адзін з 4 аўтаномных гарадоў у Тыролі[4]. У 1858 годзе чыгунка злучыла Інсбрук зь Мюнхэнам, а ў 1867 годзе — з Боцэнам. У час Першай сусьветнай вайны адзіны зарэгістраваны выпадак баявых дзеяў у Інсбруку адбыўся бліжэй да канца вайны. 20 лютага 1918 году самалёты хаўрусьнікаў, якія ляцелі з Італіі, зьдзейсьнілі налёт на Інсбрук, у выніку чаго аўстрыйскія войскі атрымалі страты. Пашкоджаньняў гораду не было зафіксавана[5]. У лістападзе 1918 году Інсбрук і ўвесь Тыроль былі акупаваныя ад 20 да 22 тысячаў жаўнераў III корпуса Першай італьянскай арміі[6].
У 1938 годзе Тыроль увайшоў у склад Трэцяга райху. З 1955 году — у складзе адноўленай незалежнай Аўстрыі. Неўзабаве Інсбрук двойчы прымаў Зімовыя Алімпійскія гульні: у 1964 і 1976 гадох.
Гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Уважаецца за значны турыстычны цэнтар. Амаль 35 тысяч чалавек штодня наведваюць Інсбрук з навакольных населеных пунктаў дзеля працы. Узровень беспрацоўя ў 2012 годзе складаў 4,2%[7]. На 2020 год у горадзе месьціўся найбольшы аўстрыйскі холдынг нерухомасьці «Сігна».
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Стары горад
- Залаты дах — эркерны балькон, пакрыты пазалочанай дахоўкай
- Катэдра Сьвятога Якаба
- замак Амбрас
- палац Гофбург
- Калёна Сьв. Ганны
- Музэй зямлі Тыроль
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Фрайбург-ім-Брайсгаў, Нямеччына
- Грэнобль, Францыя
- Сараева, Босьнія і Герцагавіна
- Ольбарг, Данія
- Тбілісі, Грузія,
- Новы Арлеан, ЗША
- Кракаў, Польшча
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б https://www.innsbruck.gv.at/stadtpolitik-und-verwaltung/buergermeister
- ^ Otto Stolz: Geschichte der Stadt Innsbruck. Tyrolia-Verlag, Innsbruck 1959, S. 45.
- ^ а б Gaupp, Ernst Theodor (1852). «Deutsche Stadtrechte des Mittelalters, mit rechtsgeschichtlichen Erläuterungen». Bd. 2., Breslau. — С. 251—256.
- ^ Wilhelm Klein (1967). «Die postalischen Abstempelungen auf den österreichischen Postwertzeichen-Ausgaben 1867, 1883 und 1890».
- ^ Reynolds, Churchill, et al. The Story of the Great War, vol. 14. (New York: Collier and Son, 1919)
- ^ Trento, Bolzano e Innsbruck: l’occupazione militare italiana del tirolo (1918–1920) Архіўная копія ад 22.08.2017 г.
- ^ City Statistics Illustrated. ec.europa.eu/eurostat.