Фэс
| Фэс | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | |||
|---|---|---|---|
| Рэгіён | Фэс-Мэкнэс | ||
| Дата заснаваньня | 789 | ||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||
| Кіраўнік адміністрацыі | Ідрыс Азамі Аль-Ідрысі[d] | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Вышыня НУМ | 408 м[1] | ||
| Каардынаты | 34°02′36″ пн. ш. 5°00′12″ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | |||
| Этнахаронімы | Fasi, Fésienne[3] і Fésien[3] | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 05356 | ||
| Паштовы індэкс | 30000–30206[4] | ||
| Сайт | region-fes-meknes.ma/… (фр.) | ||
| Фэс на мапе Марока Фэс | |||
Фэс або Фэз (па-арабску: فاس, па-француску: Fès) — найстарэйшы з чатырох імпэрскіх гарадоў Марока, найбуйнейшы на захадзе Афрыкі цэнтар ісламскай культуры і адукацыі. Часам згадваецца як «Мэка Захаду» ці «Атэны Афрыкі». Насельніцтва Фэсу, паводле перапісу насельніцтва 2024 складае 1,256 мільёнаў чалавек. Гэта трэці паводле велічыні горад Марока пасьля Касаблянкі і Танжэру.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад быў заснаваны ў 789 годзе як Мадынат-Фас на паўднёва-ўсходнім беразе ракі Джаўгар, якая цяпер вядомая як рака Фэс, Ідрысам I, заснавальнікам дынастыі Ідрысідаў. Ідрыс I быў гасанідзкім шарыфам з Арабіі, які быў вымушаны ўцячы з Гіджазу пасьля няўдалага паўстаньня супраць Абасыдзкага халіфату, у рэшце рэшт пераехаў у паўночны Марока і заваяваў значную частку тэрыторыі[5][6]. Насельніцтва новага места перадусім складалася з бэрбэраў. У хуткім часе павялічылася арабская іміграцыя, а таксама прыбылі андалюзійскія сем’і зьмешанага арабскага і ібэрыйскага паходжаньня, якія былі выгнаныя з Кордавы пасьля паўстаньня ў 817–818 гадах супраць аль-Гакама I. У 828 годзе рэгіён быў падзелены, у выніку чаго Мугамад атрымаў Фэс.

У X стагодзьдзі горад быў пад уладай Амэядзкага халіфату з Кордавы і Фатымідзкага халіфату з Іфрыкіі, якія кіравалі горадам праз намесьнікаў[7][8][9][10]. Горад, разам з значнай часткай паўночнага Марока, працягваў пераходзіць з рук у рукі паміж даверанымі асобамі Кордавы цягам многіх дзесяцігодзьдзяў. У 1069—1070 гадах Фэс быў заваяваны Альмаравідамі. Не зважаючы на тое, што сталіца была перанесеная ў Маракеш пры Альмаравідах, Фэс набыў рэпутацыю важнага цэнтру гандлю і прамысловасьці[11][12]. Да 1200 году Фэс і Каір, верагодна, былі найбуйнейшымі мусульманскімі гарадамі[13]. У 1250 годзе Фэс аднавіў свой статус сталіцы пры дынастыі Марынідаў, на чый час прыпаў залаты век места[14][15][16]. Паміж 1271 і 1357 гадамі было пабудавана сем мэдрэсэ, якія ёсьць аднымі з найлепшых прыкладаў мараканскай архітэктуры і аднымі з найбольш багата ўпрыгожаных помнікаў у Фэсе[17][18][19][20]. Мараканскае паўстаньне 1465 году зрынула апошняга султана Марынідаў.
У XVI стагодзьдзі да ўлады на поўдні Марока прыйшлі Саадыты, дынастыя, якая прэтэндавала на прароцкую спадчыну. Прыкладна ў той жа час Асманская імпэрыя наблізілася да Фэсу па заваёве Альжыру. Асманы спрабавалі ўварвацца ў Марока пасьля забойства Мугамэда аш-Шэйха ў 1558 годзе, але былі спыненыя ягоным сынам Абдалой аль-Ггалібам у бітве пры Вадзі-эль-Лябане на поўнач ад Фэсу[21]. Абд аль-Малік, брат Абдалы, захапіў Фэс пры падтрымцы Асманскай імпэрыі і зрынуў з трону свайго пляменьніка Абу Абдулу. Саадыты, якія зноў выкарыстоўвалі Маракеш як сваю сталіцу, не надавалі асаблівай увагі Фэсу, за выключэньнем багата ўпрыгожаных павільёнаў для абмываньняў, дададзеных да двара мячэту Каравійн[22]. Толькі калі заснавальнік дынастыі алавітаў Муляй Рашыд узяў Фэс у 1666 годзе, горад аднавіўся і зноў стаў сталіцай, але ненадоўга. Муляй Рашыд пачаў аднаўляць места пасьля доўгага часу занядбаньня. Па сьмерці Рашыда Фэс перажыў яшчэ адзін цёмны час. Пачынаючы з кіраваньня Муляя Мугамада ібн Абдалы, паміж 1757 і 1790 гадамі, краіна стабілізавалася, а Фэс вярнуў сваю значнасьць. Не зважаючы на тое, што Маракеш таксама заставаўся важным горадам, менавіта Фэс заставаўся сталіцай Марока да канца алавіцкага пэрыяду ажно да XX стагодзьдзя[23][24].

У 1912 годзе па складаньні Фэскага дагавора ў Марока было ўсталяванае францускае каляніяльнае панаваньне. Адным з наступстваў гэтага былі забурэньні ў Фэсе ў 1912 годзе, то бок народнае паўстаньне, цягам якіх адбываліся напады на эўрапейцаў і габрэяў[25][26]. Першы францускі кіраўнік генэрал Юбэр Льютэ пастанавіў перанесьці адміністрацыйную сталіцу пратэктарату ў Рабат у 1912—1913 гадах, які з тых часоў застаецца сталіцай краіны[27][28][29]. У гэты час і цягам XX стагодзьдзя адбыўся шэраг сацыяльных зьменаў. Пачынаючы з часоў Льютэ, адным з важных доўгатэрміновым наступствам стала пастанова ў значнай ступені адмовіцца ад перабудовы існых гістарычных гарадоў-крэпасьцей у Марока і наўмысна захаваць іх як аб’екты гістарычнай спадчыны, якія дагэтуль вядомыя як «мэдыны». Замест гэтага француская адміністрацыя будавала новыя сучасныя гарады недалёка ад старых гарадоў, дзе перадусім пражывалі эўрапейскія засяленцы з сучаснымі выгодамі заходняга стылю. Гэта было часткай больш шырокай «палітыкі асацыяцыі», зацьверджанай Льютэ, якая спрыяла розным формам ускоснага каляніяльнага кіраваньня шляхам захаваньня мясцовых інстытутаў і эліт[30][31][32]. Стварэньне асобнага францускага раёну Віль-Нувэль на захадзе ад места мела больш шырокі ўплыў на разьвіцьцё ўсяго гораду[33]. Тут першапачаткова сяліліся новапрыбылыя французы, але і зь цягам часу заможныя мараканцы. Фэс таксама адыграў пэўную ролю ў мараканскім нацыяналістычным руху і ў пратэстах супраць францускага каляніяльнага рэжыму. Многія мараканскія нацыяналісты атрымалі адукацыю ва ўнівэрсытэце Аль-Каравійн.
Пасьля таго, як Марока аднавіла сваю незалежнасьць у 1956 годзе, многія тэндэнцыі, распачатыя падчас каляніяльнага панаваньня, працягнуліся і паскорыліся. Значная частка буржуазных клясаў Фэсу пераехала ў мэгаполісы Касаблянку і сталіцу Рабат[34][35]. Мясцовыя габрэі масава пераязджалі або ў Касаблянку, або эмігравала ў Францыю, Канаду і Ізраілю. У 1981 годзе стары горад, які складаецца з Фэс-эль-Балі і Фэс-Джыд, быў далучаны ў сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО[36].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://it-ch.topographic-map.com/map-r3k6cz/Fes/?center=34.03446%2C-5.01619&zoom=19&popup=34.03445%2C-5.01618
- ↑ 2024 Moroccan census / пад рэд. High Commission for Planning — 7
- 1 2 http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
- ↑ http://www.geopostcodes.com/Fes?loc=Fès
- ↑ Abun-Nasr 1987. С. 51—52.
- ↑ Fage, J. D.; Clark, Desmond J.; Oliver, Roland The Cambridge History of Africa. — Cambridge University Press. — ISBN 978-0-521-20981-6
- ↑ Rivet, Daniel Histoire du Maroc: de Moulay Idrîs à Mohammed VI. — Fayard, 2012.
- ↑ Eustache, D. Encyclopaedia of Islam. — Brill, 2012.
- ↑ Abun-Nasr 1987. С. 63—64.
- ↑ Abun-Nasr 1987. С. 74—75.
- ↑ Le Tourneau 1949. С. 52—54.
- ↑ Métalsi 2003. С. 17—18.
- ↑ Coatsworth, John; Cole, Juan; Hanagan, Michael P.; Perdue, Peter C.; Tilly, Charles; Tilly, Louise Global Connections. — Cambridge University Press. — ISBN 978-0-521-19189-0
- ↑ O’Meara, Simon M. An architectural Investigation of Marinid and Wattasid Fes Medina (674–961/1276–1554), in Terms of Gender, Legend, and Law. — University of Leeds, 2004.
- ↑ Le Tourneau 1949. С. 61—78.
- ↑ Métalsi 2003. С. 20.
- ↑ Marçais 1954. С. 285—289.
- ↑ Marçais 1954. С. 291—293.
- ↑ Touri, Abdelaziz; Benaboud, Mhammad; Boujibar El-Khatib, Naïma; Lakhdar, Kamal; Mezzine, Mohamed Le Maroc andalou: à la découverte d’un art de vivre. — Ministère des Affaires Culturelles du Royaume du Maroc & Museum With No Frontiers, 2010. — ISBN 978-3-902782-31-1
- ↑ Kubisch, Natascha (2011).«"Maghreb — Architecture» in Hattstein, Markus and Delius, Peter (eds.) «Islam: Art and Architecture». h.f.ullmann. — С. 312—214.
- ↑ Abun-Nasr 1987. С. 158.
- ↑ Terrasse, Henri La Mosquée al-Qaraouiyin à Fès; avec une étude de Gaston Deverdun sur les inscriptions historiques de la mosquée. — Paris: Librairie C. Klincksieck, 1968. — С. 70.
- ↑ Le Tourneau 1949. С. 88.
- ↑ Métalsi 2003. С. 25—26.
- ↑ Gershovich, Moshe French Military Rule in Morocco: colonialism and its consequences. — Routledge, 2000. — ISBN 0-7146-4949-X
- ↑ H. Z. (J. W.) Hirschberg A history of the Jews in North Africa: From the Ottoman conquests to the present time, edited by Eliezer Bashan and Robert Attal. — BRILL, 1981. — ISBN 90-04-06295-5
- ↑ Pennell, C.R. Morocco: From Empire to Independence. — Oneworld Publications, 2003. — С. 149. — ISBN 978-1-85168-634-6
- ↑ Théliol, Mylène Aménagement et préservation de la médina de Rabat entre 1912 et 1956 // Les Cahiers d’EMAM (Études sur le Monde Arabe et la Méditerranée). — 30.01.2014. — № 22. — С. 47—70. — DOI:10.4000/emam.548
- ↑ Rabinow, Paul French Modern: Norms and Forms of the Social Environment. — University of Chicago Press, 2014. — ISBN 978-0-226-22757-3
- ↑ Wagner, Lauren; Minca, Claudio Rabat retrospective: Colonial heritage in a Moroccan urban laboratory // Urban Studies. — 2014. — Т. 51. — № 14. — С. 3011—3025. — DOI:10.1177/0042098014524611
- ↑ Holden, Stacy E. The Legacy of French Colonialism: Preservation in Morocco’s Fez Medina // APT Bulletin. — 2008. — Т. 39. — № 4. — С. 5—11.
- ↑ Jelidi, Charlotte Fès, la fabrication d’une ville nouvelle (1912–1956). — ENS Éditions, 2012.
- ↑ Jelidi, Charlotte Fès, la fabrication d'une ville nouvelle (1912–1956). — ENS Éditions, 2012.
- ↑ Métalsi 2003. С. 26.
- ↑ Istasse, Manon Living in a World Heritage Site: Ethnography of Houses and Daily Life in the Fez Medina. — Palgrave Macmillan, 2019. — С. 40. — ISBN 978-3-030-17450-7
- ↑ Medina of Fez. UNESCO World Heritage Centre. Архіўная копія ад 23.04.2020 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Abun-Nasr, Jamil M. A History of the Maghrib in the Islamic Period. — Cambridge University Press, 1987. — ISBN 978-0-521-33767-0
- Le Tourneau, Roger Fès avant le protectorat: étude économique et sociale d’une ville de l’occident musulman. — Casablanca: Société Marocaine de Librairie et d’Édition, 1949.
- Marçais, Georges L’architecture musulmane d’Occident. — Paris: Arts et métiers graphiques, 1954.
- Métalsi, Mohamed Fès: La ville essentielle. — Paris: ACR Édition Internationale, 2003. — ISBN 978-2-86770-152-8