Дом Ляндаў
Дом Ляндаў або Дом Ярданоў (па-польску: Dom Landauów, Kamienica Jordanów) — архітэктурны помнік, які знаходзіцца ў кракаўскім гістарычным раёне Казімежы на скрыжаваньні вуліцаў Шырокай, 2 і Мядовай, 41. Будынак унесены ў рэестар ахоўных помнікаў Малапольскага ваяводзтва[1].
У позьнім сярэднявеччы на гэтым месцы стаялі два асобныя дамы. У 1890—1892 гг. гэтыя дамы былі злучаныя ўласьнікам Л. Ляндаў у адзіны будынак у стылі нэаклясыцызму па праекце архітэктара Максыміліяна Ніча. Будаўнічыя працы праводзіліся па праекце габрэйскага архітэктара Бэньяміна Торбэ. Пры перабудове была зьнесена задняя частка дамоў пры захаваньні ўнутранай пляніроўкі. У 1932 годзе быў зьменены фасад будынку.
20 верасьня 1947 году будынак быў унесены ў рэестар ахоўных помнікаў Малапольскага ваяводзтва (№ А-286). Найменьне «Дом Ляндаў» выкарыстоўваецца ў «Encyklopedia Krakowa». У рэестры ахоўных помнікаў Малапольскага ваяводзтва ён згадваецца як «Дом Ярданоў».
Да цяперашняга часу ва ўнутраным дворыку захаваліся арыгінальныя драўляныя веранды XIX стагодзьдзя.
У канцы 80-х гадоў у будынку была рэстарацыя «Myśliwska». У цяперашні час у будынку разьмяшчаецца клюб «Kuźnica» і габрэйская кніжная крама «Jarden».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Encyklopedia Krakowa. Warszawa — Kraków: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2000, стар. 769. ISBN 83-01-13325-2.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Інфармацыя (пол.)