Гораў Велікапольскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гораў Велікапольскі
польск. Gorzów Wielkopolski
Герб Горава Велікапольскага
Дата заснаваньня: 1257
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Любускае
Прэзыдэнт места: Яцак Вуйціцкі[d]
Плошча:
  • 85,72 км²
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 95
Паштовы індэкс: 66-400–66-414
Нумарны знак: FG
Геаграфічныя каардынаты: 52°44′0″ пн. ш. 15°15′0″ у. д. / 52.73333° пн. ш. 15.25° у. д. / 52.73333; 15.25Каардынаты: 52°44′0″ пн. ш. 15°15′0″ у. д. / 52.73333° пн. ш. 15.25° у. д. / 52.73333; 15.25
Гораў Велікапольскі на мапе Польшчы
Гораў Велікапольскі
Гораў Велікапольскі
Гораў Велікапольскі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.gorzow.pl

Го́раў Велікапо́льскі (па-польску: Gorzów Wielkopolski, па-нямецку: Landsberg an der Warthe) — горад у заходняй Польшчы, зьяўляецца сядзібай ваяводы Любускага ваяводзтва. Горад знаходзіцца на рацэ Варце. Колькасьць жыхароў у Гораве Велікапольскім налічвае каля 125,1 тыс. чалавек, што ставіць яго на 31 месца па колькасьці насельніцтва ў Польшчы.

Горад знаходзіцца на ўскраіне Гораўскай катлавіны, якая знаходзіцца ў Гораўскай раўніне над Вартай, у вусьці ракі Клёдаўкі, на вышыні ад 19 да 82 м над узроўнем мора. Гораў Велікапольскі знаходзіцца ў 53 км ад мяжы зь Нямеччынай і ў 135 км ад Бэрліну. Ад Варшавы горад аддалены на 448 км, сядзіба сэйміка Любускага ваяводзтва знаходзіцца ў 112 км у Зялёнай Гары. Горад знаходзіцца на тэрыторыі гістарычнага раёну «любуская зямля». Пасьля заваяваньня любучанаў палянамі, гэта тэрыторыя была далучаная да Велікапольшчы. Потым, у 1252 годзе тэрыторыя была далучана да Брандэрбурскага маркграфства. Да 1945 году горад знаходзіўся ў складзе нямецкіх земляў, пасьля Другой сусьветнай вайны Гораў Велікапольскі перайшоў пад уладу Польшчы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Х стагодзьдзі тэрыторыя вакол вусьця ракі Варты знаходзілася ў межах дзяржавы палянаў, а потым Польскага каралеўства. Фэадальны падзел Польскага каралеўства прывёў да перахода гэтай тэрыторыі пад уладу заходніх суседзяў. У 1249 годзе любуцкая зямля трапіла пад уладу Брандэнбургу згодна з дамовай паміж Баляславам Рагаткам і архібіскупам Брандэнбургу. 2 ліпеня 1257 году рыцар Альбрэхт дэ Люгэ атрымаў дазвол ад маркграфа Ёгана І на заснаваньне на мяжы марграфства гораду Landisberch Nova. Горад пачаў хутка разьвівацца і стаў культурным і гандлёвым цэнтрам ва ўсходняй Нямеччыне. Празь некаторы час назва зьмянілася на Ландсбэрг. У 1537 годзе горад перажыў гусіцкую аблогу, у XVII стагодзьдзі некаторы час знаходзіўся ў швэдзкай акупацыі, потым некаторы тут знаходзіліся расейскія войскі, была выплачана кантрыбуцыя напалеонаўскім войскам. У 1892 годзе Ландсбэрг быў невялікім горадам, цэнтрам акругі.

Пад час ІІ сусьветнай вайны горад быў зруйнаваны пад час яго ўзяцьця войскамі СССР, якія занялі яго 30 студзеня 1945 году. Пасьля сканчэньня вайны горад быў перададзены Польшчы ў складзе якой была зьменена яго назва на Гораў над Вартай, а празь некаторы час была даданая прыстаўка Велікапольскі. Нямецкія грамадзяне былі выселены ў Нямеччыну, а на іх месца перасялялі жыхароў Крэсаў.

Пасьля вайны адбылася хуткае разьвіцьцё гораду. З 1945 да 1950 году Гораў быў галоўным цэнтрам адміністрацыі заходніх паветаў Познанскага ваяводзтва. Пасьля гэтага горад пачынае паступова страчваць адміністрацыйнае значэньне ў краіне. З 1950 году горад быў далучаны да новаўтворанага Зялёнагорскага ваяводзтва. У 1960-х гадах колькасьць насельніцтва налічвае каля 50 тыс. чалавек, што пераўзышло перадваенны ўзровень. У канцы 1960-х гадоў у Гораве хутка пачынае разьвівацца прамысловасьць. У 1970-х зьяўляюцца першыя вышэйшыя навучальныя ўстановы. У 1975 годзе Гораў становіцца сталіцай новаўтворанага Гораўскага ваяводзтва, а ў 1979 годзе колькасьць насельніцтва дасягае 100 тыс. чалавек. У 1980-х гадах Гораў становіцца адным з цэнтраў актыўнасьці «Салідарнасьці».

З 1990-х гадоў пачынаецца актыўнае разьвіцьцё прыватнага сэктару эканомікі гораду. З 1999 году Гораў Велікапольскі стаў сядзібай ваяводы Любускага ваяводзтва.

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/020811361011-0935140?var-id=1639616&format=jsonapi