Абмеркаваньне шаблёну:Сталіцы польскіх ваяводзтваў
Прапаную вырашыць, што рабіць з назвамі кшталту Bielsko-Biała, Zielona Góra, Gorzów Wielkopolski. У слоўніках такога ня знойдзеш, але іншаземныя назвы нібыта ня мусяць перакладацца (калі яны, вядома, ня маюць адпаведнікаў у беларускіх традыцыях). Існуе таксама Бяла Падляска. Тобо Бельска-Белая ці Бельска-Бяла, Зялёная Гара ці Зялёна Гура ну і астатнія. Хто як мяркуе? —zedlik 14:04, 23 сьнежня 2008 (UTC)
- Пытаньне складанае, але я за тоне каб заставіць беларускія транскрыпцыі, таму што полькая Віка выкарыстоўвае менавіта ўласныя назвы нашых гарадоў (Mohylew, Sławhorod, Orsza і г.д.). Jim 18:11, 23 сьнежня 2008 (UTC)
- Ці нават можна зрабіць запыт беларусам Польшчы, як яны называюць гэтыя гарады! Jim 06:02, 24 сьнежня 2008 (UTC)
- Дарэчы, файная ідэя! Паспрабую так і зрабіць, але ўжо пасьля выходных. Што тычыцца польскай вікі, то, калі не памыляюся, у іх ёсьць афіцыйна зацьвержаны сьпіс беларускіх (украінскіх, расейскіх) назваў, дзе ўсе больш-менш значныя гарады згаданыя і прыведзеныя ў польскім варыянце. Bocianski неяк даваў спасылку, але ўжо ня памятаю, дзе яе шукаць. —zedlik 10:14, 24 сьнежня 2008 (UTC)
- Спэцыяльныя:Унёсак/Bocianski або Гутаркі ўдзельніка:Bocianski ;) Komisja Standaryzacji Nazw Geograficznych poza Granicami Polski przy Głównym Geodecie Kraju, Nazewnictwo geograficzne świata. Zeszyt 6 Białoruś, Rosja, Ukraina.. Публікацыя з 2005 года, былі зьмены: Беларусь - сс. 12-18.. Афіцыяльным рэгулятарам беларускае мовы ёсьць Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (пр-т Незалежнасці 66, Мінск, http://nasb.gov.by/bel/). Варта запытаць акадэмікаў, як пісаць назвы польскіх геаграфічных пунктаў па-беларуску. Bocianski 19:33, 27 сьнежня 2008 (UTC)
- Распавяду пра тое, што ў мяне атрымалася. Знайшоў цікавы дакумэнт «АБ ДЗЯРЖАЎНАЙ ПРАГРАМЕ РАЗВIЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ I IНШЫХ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ МОЎ У БЕЛАРУСКАЙ ССР» ад 20 верасьня 1990 году [1], дзе ёсьць цікавы пункт: «1992-1997 гады: 3. Для ўнармавання правапiсу беларускiх i запазычаных тапонiмаў стварыць у Акадэмii навук БССР рэспублiканскую камiсiю. Даручыць ёй распрацаваць прынцыпы перадачы тапонiмаў на беларускай мове, а таксама прынцыпы навуковых асноў транскрыпцыi iншамоўных геаграфiчных назваў; падрыхтаваць i выдаць у блiжэйшыя гады тапанiмiчныя даведнiкi.». Паводле гэтага атрымліваем, што ў 1990-м годзе нічога падобнага не існавала і было прадугледжана стварыць толькі пад другую палову 90-х. Але там былі такія часы, што, вядома, былі больш важныя справы за іншамоўныя геаграфічныя назвы. Тое, што пра такія даведнікі нічога невядома да сёньняшняга дня дазваляе меркаваць, што іх не існуе ў прынцыпе. Таму баюся, з гэтага мала што атрымаецца. Пакуль застаюцца 2 варыянты: напісаць у Акадэмію навук (пасьля сканчэньня ўсіх сьвятаў), але надзея на тое, што нешта з гэтага выйдзе вельмі малая; і другі варыянт — прагуляцца ў картаграфічную краму ў пошуках беларускіх мапаў, але гэта яшчэ больш маларэальны варыянт у пляне атрыманьня выніку.
- Таксама запатаўся ў Zołka ([2]), што ён думае пра такія назвы; ягонае меркаваньне было наступным (вылучанае курсівам):
- -ice (napr. Katowice) -- pa-biełarusku lepiej -іцы albo -іцэ? -- pieršaje, bo niama padstavaŭ zajmacca pierakładam hetaj nazvy albo tolki jaje kančatku. Tak što Katavice. Chacia asabliva b nie zmahaŭsia suprać formy KatavicY. Nu a adnosna raspaŭsiudžvańnia hetaha pryncypu na ŭsie nazvy na -ce -- sam nia viedaju. Ja b tak nie rabiŭ.
- -ów (napr. Rembertów) -- uŭ ci aŭ? -- Słoŭniki tut prapanujuć -aŭ, bo niama ŭ nas i blizka kančatku -uŭ albo -uf. Tamu dziela miłahučnaści -- -aŭ.
- kankretnyja vyrazy: Zielona Góra -- heta Zialona Hura, Zialonaja Hara ci niejak inačaj? -- Kali majecca na ŭvazie horad, to Zialona Hura. U pieršym słovie pierachod ie ŭ ia -- viadoma. Nu i Hura. Ja b navat zachavaŭ G pry vymaŭleńni, bo niama pieraškodaŭ. A kali prosta vyraz Zielona góra, to moźna jaho j pierakłaści: Zialonaja hara.
- taksama: Biała Podlaska -- heta Biała Padlaska ci Biełaja Padlaska, ci moža jašče jak? -- Biała Padlaska. Biełarusaŭ tam nie było :)
- На маю думку, дастаткова добрыя меркаваньні, магчыма варта арыентавацца на іх.
- zedlik 02:27, 3 студзеня 2009 (UTC)
- Спэцыяльныя:Унёсак/Bocianski або Гутаркі ўдзельніка:Bocianski ;) Komisja Standaryzacji Nazw Geograficznych poza Granicami Polski przy Głównym Geodecie Kraju, Nazewnictwo geograficzne świata. Zeszyt 6 Białoruś, Rosja, Ukraina.. Публікацыя з 2005 года, былі зьмены: Беларусь - сс. 12-18.. Афіцыяльным рэгулятарам беларускае мовы ёсьць Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (пр-т Незалежнасці 66, Мінск, http://nasb.gov.by/bel/). Варта запытаць акадэмікаў, як пісаць назвы польскіх геаграфічных пунктаў па-беларуску. Bocianski 19:33, 27 сьнежня 2008 (UTC)
- Дарэчы, файная ідэя! Паспрабую так і зрабіць, але ўжо пасьля выходных. Што тычыцца польскай вікі, то, калі не памыляюся, у іх ёсьць афіцыйна зацьвержаны сьпіс беларускіх (украінскіх, расейскіх) назваў, дзе ўсе больш-менш значныя гарады згаданыя і прыведзеныя ў польскім варыянце. Bocianski неяк даваў спасылку, але ўжо ня памятаю, дзе яе шукаць. —zedlik 10:14, 24 сьнежня 2008 (UTC)
- Ці нават можна зрабіць запыт беларусам Польшчы, як яны называюць гэтыя гарады! Jim 06:02, 24 сьнежня 2008 (UTC)
- Я буду прыхільнікам напісаньня у НАН афіцыяльнага, друкаванага лісту ад супольнасьці удзельнікаў Вікіпэдыі (які магу падпісаць і я, імем і прозьвішчам). Ліст будзе пэтыцыяй або высновай наконт зьдзяйсьненьня мэтаў гэтай праграмы (хаця ня самай праграмы). Аб ініцыятыве варта паведаміць Нашаю ніву, Тут.бай і іншыя, што будзе таксама карысным для разьвіцьця праекту. Будзе аднак клопат - НАН ёсьць рэгулятарам афіцыяльнага варыянта мовы, рэгулятара тарашкевіцы няма і назвы не мусяць быць блізкімі духу тарашкевіцы. Bocianski 18:42, 3 студзеня 2009 (UTC)
- Падтрымліваю спадара Бацянскага, напішам пасьля сьвятаў пэтыцыю ў НАН, я так сама падпішуся імем і прозьвішчам. Jim 20:22, 3 студзеня 2009 (UTC)
- Згодны, гэта насамрэч будзе найлепшым выйсьцем. Будзе вельмі файна, калі хто-небудзь зможа гэтым заняцца, бо пакуль да афіцыйнай папяровай перапіскі з НАН я ня вельмі гатовы... —zedlik 02:28, 4 студзеня 2009 (UTC)
Мапы
[рэдагаваць крыніцу]Пытаўся сёньня вось у гэтых чувакоў — [3] (наколькі мне вядома, дазвол складаць мапы ў Беларусі маюць толькі яны). Сказалі, што па-беларуску ніякіх мапаў нават не выпускаецца. Максымум — беларускія назвы лацінкай.
Невялікі workaround па гэтай тэме: можна паспрабаваць паглядзець мапы, якія загрузіў Rydel — [4]. Ня ведаю, дзе ён іх узяў і чаму яны PD, але частку спрэчных назваў адтуль можна выцягнуць (хоць гэта і 70-я гады). Напрыклад: «Лукаў» (Łukow), «Жэшаў» (Rzeszów) [5], Петркаў (Piotrków), «Перамышль» (Przemyśl) [6] і пэўныя іншыя.
zedlik 17:33, 9 студзеня 2009 (UTC)
- па-беларуску ніякіх мапаў нават не выпускаецца. O, Dżizas... Я мапу Great_Litva_13_16_century.jpg ужо бачыў. Bocianski 20:17, 9 студзеня 2009 (UTC)
- Ёсьць мапа «Этнічная тэрыторыя Беларусі». На ёй - Белая, Бельск, Кнышын, Кляшчэлі, Бранск (другі, у Польшчы зараз)... --Ліцьвін 20:44, 9 студзеня 2009 (UTC)
- Ёсьць мапа «Беларуская ССР, 1940». На ёй - Бяла-Падляска, Лукаў. --Ліцьвін 20:56, 9 студзеня 2009 (UTC)
- Дык усё-ткі атрымліваецца «Бяла-Падляска»? Пэўна трэба артыкул перанесьці (Бяла Падляска). Дзякуй. А ці можна дзе знайсьці гэтыя мапы? Па ідэі для кожнага этнічнага населенага пункту беларусаў мусяць быць беларускія назвы. Думаю, гэтыя мапы — добрая падстава прынамсі для назваў згаданых населеных пунктаў (калі не адзіна магчымая). —zedlik 20:52, 10 студзеня 2009 (UTC)
- У цэлым згодны з прыведзенымі ў абмеркаваньні палажэньнямі. Адзначу, што датычна мясьцінаў, якія пэўны час ўваходзілі ў склад Беларусі (БНР, БССР), ІМХО лепшым варыянтам будзе іхняя назва на мапах тых часоў. --Казімер Ляхновіч 21:31, 10 студзеня 2009 (UTC)
- Этнічная тэрыторыя Беларусі, Беларуская ССР, 1940. Толькі ў мяне іншая карта Беларускай ССР 1940 году. Трэба? --Ліцьвін 21:32, 10 студзеня 2009 (UTC)
- Чаму не? У этнічнае... няма крыніцы. Bocianski 21:35, 10 студзеня 2009 (UTC)
- Ну не я яе маляваў Ня памятаю дзе яе ўзяў. Можа на форуме дзесьці. --Ліцьвін 21:40, 10 студзеня 2009 (UTC)
- Беларуская ССР, 1940 --Ліцьвін 22:25, 10 студзеня 2009 (UTC)
- Супэр, дзякуй вялікі! Ну хоць нешта пакуль будзе :)
- З крыніцай для этнічнай мапы пакуль прапаную зрабіць выключэньне з прычыны істотнасьці зьвестак, калі не атрымаецца знайсьці крыніцу цягам пэўнага часу, то можна будзе выдаліць адсюль, да таго часу ўсе ахвотныя змогуць яе сабе скапіяваць :)
- zedlik 22:32, 10 студзеня 2009 (UTC)
- Дарэчы, цікавы прэцэдэнт: Седльцы (← Siedlce) —zedlik 22:38, 10 студзеня 2009 (UTC)
- Чаму не? У этнічнае... няма крыніцы. Bocianski 21:35, 10 студзеня 2009 (UTC)
- Дык усё-ткі атрымліваецца «Бяла-Падляска»? Пэўна трэба артыкул перанесьці (Бяла Падляска). Дзякуй. А ці можна дзе знайсьці гэтыя мапы? Па ідэі для кожнага этнічнага населенага пункту беларусаў мусяць быць беларускія назвы. Думаю, гэтыя мапы — добрая падстава прынамсі для назваў згаданых населеных пунктаў (калі не адзіна магчымая). —zedlik 20:52, 10 студзеня 2009 (UTC)
- Спадарства, а чаму не спытаць Таварыства Беларускай мовы (http://tbm.org.by/)? Jim 07:21, 15 студзеня 2009 (UTC)
- Можна. Дарэчы, паспрабую сёньня запытацца ў by_mova, можа там хто што цікавае падкажа. —zedlik 10:26, 15 студзеня 2009 (UTC)
- http://community.livejournal.com/by_mova/519849.html — 4 з паловай гадзіны вісіць пост і вынік: 1 камэнтар (зато які!) ад Зьмітра Саўкі. Карацей, нічога добрага і кола замкнулася. Прапаную ў канкрэтна гэтым пытаньні спыніцца на практыцы ўжаваньня выкладзеных тут мапаў з абагульненьнем на ўсю тэрыторыю Польшчы. Астатнія краіны хай чакаюць свайго часу. —zedlik 15:22, 15 студзеня 2009 (UTC)