Мікалай Капэрнік
Мікалай Капэрнік | |
па-польску: Mikołaj Kopernik па-нямецку: Nikolaus Kopernikus па-лацінску: Nicolaus Copernicus | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 19 лютага 1473[1][2] |
---|---|
Месца нараджэньня | Торунь, Каралеўская Прусія, Каралеўства Польскае |
Дата сьмерці | 24 траўня 1543[1][2] (70 гадоў) |
Месца сьмерці | Фромбарк, Вармінскае княскае біскупства, Каралеўства Польскае |
Прычына сьмерці | інсульт |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Балёнскі ўнівэрсытэт Падуанскі ўнівэрсытэт |
Занятак | астраном, юрыст, эканаміст, матэматык, правазнаўца, фізык, філёзаф, перакладнік, лекар, дыплямат, пісьменьнік |
Навуковая сфэра | астраномія, матэматыка, мэханіка, эканоміка |
Месца працы | Падуанскі ўнівэрсытэт Кракаўскі ўнівэрсытэт |
Вядомы як | стваральнік геліяцэнтрычнай тэорыі сьвету |
Навуковы кіраўнік | Дамэніка Навара[d][3] і Леанард фон Добшуц[d] |
Вучні | Георг Ёахім Рэцік[d] |
Бацька | Ніклас Капернік[d] |
Маці | Барбара Капернік[d] |
Подпіс | ![]() |

Мікала́й Капэ́рнік (па-польску: Mikołaj Kopernik; па-нямецку: Nikolaus Kopernikus; па-лацінску: Nicolaus Copernicus; 19 лютага 1473, Торунь, Каралеўская Прусія, Каралеўства Польскае — 24 траўня 1543, Фромбарк, Вармінскае княскае біскупства, Каралеўства Польскае) — польскі ці нямецкі навуковец, астраном, стваральнік геліяцэнтрычнай тэорыі сьвету.
Публікацыя кнігі Капэрніка «Аб вярчэньні нябесных сфэраў» (лац. De revolutionibus orbium coelestium), незадоўга да ягонай сьмерці ў 1543 годзе, лічыцца адной з галоўных публікацыяў у гісторыі навукі. Капэрнік нарадзіўся й памёр у Каралеўскай Прусіі, рэгіёне Польскага Каралеўства ад 1466 году. Капэрнік меў доктарскую ступень у галіне кананічнага права й, хоць і ня маючы навуковай ступені, займаўся мэдыцынай, лінгвістыкай, перакладамі, а таксама працаваў у якасьці губэрнатара, дыплямата і эканаміста.
Як вядома зь некаторых крыніцаў Капэрнік размаўляў па-лацінску і па-нямецку аднолькава добра. Таксама Мікалай валодаў польскай, грэцкай і італьянскай мовамі[4]. Пераважная большасьць захавалых працаў Капэрніка напісаны па-лацінску, якая на той час зьяўлялася навуковай мова Эўропы. Таксама існуюць некалькі дакумэнтаў, напісаных Капэрнікам на нямецкай мове. Нямецкі прафэсар філязофіі Мартын Карыер згадвае гэты факт у якасьці падсьвечаньня таго, што нямецкая была роднай мовай навукоўца[5].
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся ў купецкай сям’і нямецкага паходжаньня. У дзевяць гадоў застаўся бяз бацькі, таму яго выхаваньнем займаўся дзядзька (з боку маці) канонік Лукаш Вацэнродэ. Вацэнродэ падтрымліваў кантакты зь вядучымі інтэлектуальнымі дзеячамі ў Польшчы і быў сябрам ўплывовага італьянскага гуманіста, які жыў пры двары ў Кракаве, Філіпа Буанакорсі[6]. На жаль не захавалася зьвестак пра першыя гады дзяцінства й адукацыі Капэрніка[7]. Мяркуецца, што Вацэнродэ спачатку адправіў маладога Капэрніка на навучаньне ў школу Сьвятога Яна ў Торуні. Пазьней, у адпаведнасьці з вэрсіяй гісторыка Эрмітэйджа, хлопчык хадзіў у школу пры саборы ўва Ўлацлаваку, якая займалася падрыхтоўкай вучняў да паступленьня ва ўніверсытэт Кракава[8].
Атрымаў рознабаковую адукацыю ва ўнівэрсытэтах Кракава (паступіў у 1491 годзе), Балёньні, Падуі, Фэрары, дзе вывучаў права, мэдыцыну, матэматыку, астраномію. У 1503 годзе вяртаецца ў Кракаў і становіцца прафэсарам унівэрсытэту. У 1512 годзе арганізаваў абсэрваторыю ў горадзе Фромбарк, дзе да канца жыцьця вёў астранамічныя назіраньні. Вынікі дасьледаваньняў абагульнены ў яго творы «Аб вярчэньні нябесных сфэраў» («De revolutionibus orbium coelesteum»), апублікаваным у Нюрнбэргу за некалькі тыдняў да яго сьмерці.
Навуковая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Галоўнай заслугай вучонага зьявілася абгрунтаваньне таго, што бачны намі рух Сонца і зорак зьвязаны ня зь іх вярчэньнем вакол Зямлі, а з рухам Зямлі вакол уласнай восі і гадавым вярчэньнем яе вакол Сонца. Але акрамя гэтага ён быў канонікам касьцёла, урачом. Аўтар рэформы манэтнай сыстэмы ў Польшчы. У горадзе Фромбарк пабудаваў машыну, якая забясьпечвала вадою ўсе дамы гораду.
Сьпіс твораў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аўтар прац:
- N.C. Meditata XV. Augusti anno domini MDXVII. (1517)
- Tractatus de monetis (1519)
- Monetae cudendae ratio (1528)
- De Revolutionibus Orbium Coelestium — Нюрнбэрг, Нямеччына (1543)
Пахаваны ў саборы Фромбарку ў безыменнай магіле. У жніўні 2005 году магіла была знойдзеная.
У 1616 годзе каталіцкая царква ўнесла навуковыя працы астранома ў індэкс забароненых кніг.
Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Ягелонскім унівэрсытэце захоўваецца карціна Яна Матэйкі «Астраном Капэрнік або размова з Богам». У яго гонар усталявана шмат помнікаў у Польшчы і Эўропе. Сярод іх помнік, на якім высечаны словы: «Solis stator. Terra motor» («Які спыніў Сонца. Які рушыў Зямлю»).
Помнік у Варшаве працы Торвальдсэна
Помнік у Кракаве
Помнік у Торуні
Помнік у Ольштыне
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Berry A. A Short History of Astronomy (брыт. анг.) — London: John Murray, 1898.
- ^ а б MacTutor History of Mathematics archive
- ^ Матэматычная генеалогія (рас.) — 1997.
- ^ Angus Armitage, Copernicus, the founder of modern astronomy, p. 62.
- ^ Deutsch war für Kopernikus Muttersprache und Alltagssprache, wenn auch der schriftliche Umgang fast ausschließlich auf Lateinisch erfolgte." Carrier, p. 192.
- ^ Czesław Miłosz, The History of Polish Literature, p. 38.
- ^ Dobrzycki and Hajdukiewicz (1969), p. 4.
- ^ Angus Armitage, The World of Copernicus, p. 55.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Біяграфія на Slounik.org
- Працы Капэрніка на праекце Гутэнбэрг (анг.)
- Жыцьцё Капэрніка ў Торуні (пол.)
- Біяграфія Мікалая Капэрніка (пол.)
- Капэрнік і астраномія. Кембрыдзкі ўнівэрсытэт (анг.)
- Нарадзіліся 19 лютага
- Нарадзіліся ў 1473 годзе
- Памерлі 24 траўня
- Памерлі ў 1543 годзе
- Пахаваныя ў Польшчы
- Нарадзіліся ў Торуні
- Мікалай Капэрнік
- Польскія матэматыкі
- Нямецкія філёзафы
- Польскія філёзафы
- Выпускнікі Ягелонскага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Балёнскага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Фэрарскага ўнівэрсытэту
- Памерлі ў Вармінска-Мазурскім ваяводзтве
- Выпускнікі Падуанскага ўнівэрсытэту