Касьцюковічы
Касьцюковічы | |||||
трансьліт. Kaściukovičy | |||||
Новая царква | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 28 жніўня 1508 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Магілёўская | ||||
Раён: | Касьцюковіцкі | ||||
Вышыня: | 172 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 15 977 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2245 | ||||
Паштовыя індэксы: | 213653, 213654, 213655, 213656 | ||||
СААТА: | 7235501000 | ||||
Нумарны знак: | 6 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°20′20″ пн. ш. 32°2′46″ у. д. / 53.33889° пн. ш. 32.04611° у. д.Каардынаты: 53°20′20″ пн. ш. 32°2′46″ у. д. / 53.33889° пн. ш. 32.04611° у. д. | ||||
± Касьцюковічы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://kostukovichi.gov.by/ |
Касьцюко́вічы — места ў Беларусі, на рацэ Жадуньцы. Адміністрацыйны цэнтар Касьцюковіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 15 977 чалавек[1]. Знаходзяцца за 160 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва. Чыгуначная станцыя Камунары на лініі Крычаў — Унеча (Расея), вузел аўтамабільных дарог на Клімавічы, Краснапольле, Хоцімск, Чэрыкаў, Сураж.
Касьцюковічы — даўняе мястэчка гістарычнай Амсьціслаўшчыны.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра сяло Касьцюкова ў Лучыцкай воласьці датуецца 28 жніўня 1508 году[2]. Паселішча ўваходзіла ў склад Амсьціслаўскага ваяводзтва.
У 1730-я гады ў Касьцюковічах было 35 дымоў[2]. Пад 1739 годам яны ўпамінаюцца як прыватнаўласьніцкае мястэчка менскага гараднічага Ю. Іваноўскага. У гэты час тут дзейнічалі 2 царквы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Касьцюковічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Клімавіцкім павеце Магілёўскай губэрні. Маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Цеханавецкіх. На 1784 год у Касьцюковічах было 89 дымоў, дзейнічаў касьцёл пры кляштары францішканаў. На 1800 год — 88 двароў. У 1826 годзе ў мястэчку адкрылася павятовая вучэльня. У гэты час Касьцюковічы набылі вядомасьць коннымі кірмашамі, тут працавала 14 крамаў. На 1858 год — 224 двары.
У 1861 годзе ў Касьцюковічах працавалі 9 гарбарняў, з 1865 году — пенькатрапальня, з 1875 году — сукнавальня, з 1880 году — 2 маслабойні, у 1876—1881 гадох — 3 крупадзёркі. На 1880 год у мястэчку было 327 двароў, дзейнічалі царква (мураваная) і сынагога (драўляная), працавалі 7 скураапрацоўчых майстэрняў, прыёмны пакой, паштовая станцыя, царкоўнапрыходзкая школа, 3 малітоўныя школы, аптэка, штогод праводзіліся 2 кірмашы (9 траўня і 6 сьнежня). На 1886 год працавалі броварны завод, 8 гарбарных майстэрняў, млын, 94 крамы, царкоўнапрыходзкая школа, лякарня і аптэка; дзейнічалі 2 цэрквы і сынагога; штогод праводзіліся 2 кірмашы. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 411 двароў, 2 пенькатрапальныя, 6 скураапрацоўчых, 5 маслабойных, 2 абараначныя прадпрыемствы, вадзяны млын, сукнавальня, 3 крупадзёркі, 20 ганчарняў, 5 кузьняў, 104 крамы, 3 заезныя двары, 3 карчмы, хлебазапасны магазын. На 1909 год — 10 мураваных і 355 драўляных будынкаў.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Касьцюковічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Касьцюковічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам раёну Магілёўскай вобласьці. У 1926 годзе ў Касьцюковічах пачала працаваць гантарэзьня, у 1931 годзе — ільнапеньказавод і друкарня, у 1932 годзе — прамысловы камбінат і маслазавод. 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала статус места. У Другую сусьветную вайну з 14 жніўня 1941 да 28 верасьня 1943 году места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
3 студзеня 2005 году афіцыйна зацьвердзілі герб і сьцяг Касьцюковічаў.
-
Рынак. Мураваная царква, да 1918 г.
-
Выпускнікі, 16.06.1927 г.
-
Могілкавая царква (?), 1941—1943 гг.
-
Могілкавая царква, 1941—1943 гг.
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XVIII стагодзьдзе: 1784 год — 413 чал.; 1800 год — 412 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 1845 чал.; 1858 год — 1036 чал.; 1861 год — 1661 чал.; да 1880 год — 1869 чал., зь іх 663 праваслаўных, 10 каталікоў, 1196 юдэяў[3]; 1880 год — 2148 чал.; 1897 год — 3240 чал.[4];
- XX стагодзьдзе: 1933 год — 3,1 тыс. чал.; 1939 год — 6,1 тыс. чал.; 1959 год — 7495 чал.[5]; 1991 год — 14,7 тыс.; 1997 год — 17 тыс. чал.; 1998 год — 17,4 тыс. чал.[6]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 15,3 тыс. чал.; 2007 год — 15,6 тыс. чал.[7]; 2009 год — 15 993[8] чал. (перапіс); 2015 год — 15 887 чал.[9]; 2016 год — 15 850 чал.[10]; 2017 год — 15 855 чал.[11]; 2018 год — 15 977 чал.[1]
Адукацыя
У Касьцюковічах працуюць 4 сярэднія, базавая, спартовая школы, школа мастацтваў, цэнтар дзіцячай творчасьці, станцыя юных натуралістаў.
Культура
Дзейнічаюць раённы цэнтар культуры. У 1973 годзе адкрыўся краязнаўчы музэй.
Мас-мэдыя
Выдаецца раённая газэта «Голас Касьцюкоўшчыны».
Забудова
Плян
У паваенных Касьцюковічах цэнтральная частка забудоўвалася капітальнымі 2—5-павярховымі дамамі, у паўночнай частцы зьявіўся жылы квартал з 2—4-павярховых дамоў. У сучасным месьце сфармаваліся новыя 5-павярховыя раёны ў заходняй і паўднёва-заходняй частках.
Вуліцы і пляцы
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Інтэрнацыянальная вуліца | Прусінская вуліца |
Ленінская вуліца | Муравільская вуліца |
Юнацкая вуліца | Крычаўская вуліца[12] |
? | Рынак пляц |
З урбананімічнай спадчыны Касьцюковічаў да нашага часу гістарычную назву захавала толькі вуліца Палонская.
Эканоміка
Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці. Ільнозавод.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Касьцюковічаў |
---|
|
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
Дзейнічае Касьцюковіцкі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў адной з 2 мескіх гасьцініцаў[13].
Славутасьці
- Забудова гістарычная (XIX — пачатак XX ст.; фрагмэнты)
- Могілкі юдэйскія
Страчаная спадчына
- Касьцёл[14] пры кляштары францішканаў
- Царква (XIX ст.)
Крыніцы
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ а б Мяцельскі А. Касцюковічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 71
- ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 134.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 5. Кн. 1. — Менск, 2008. С. 641.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 5. Кн. 1. — Менск, 2008. С. 645.
- ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 163.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 5. Кн. 1. — Менск, 2008. С. 640.
- ^ Перепись населения — 2009. Могилевская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Статистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа».
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Тапаніміка. Картаграфія. Карты раёна, Магілёўская абласная бібліятэка
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
- ^ Ганчар А. И. Римско-католический костел в Беларуси (1864—1905 гг.). — Гродно: ГГАУ, 2008. С. 53.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — ISBN 985-11-0144-3
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902.
Вонкавыя спасылкі
Касьцюковічы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|