Перайсьці да зьместу

Жадунь (правы прыток Беседзі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Жадунь (рака)»)
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Жадунь, Жадунька.
Рака
Жадунь
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Жадунькі
Вусьце Беседзь
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Клімавіцкі раён і Касьцюковіцкі раён
Даўжыня 47 км
Сярэднегадавы сьцёк 2,7 м³/с
Плошча басэйну 488 км²
Нахіл воднай паверхні 0,8 ‰

Жа́дунь, Жадунька — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Беседзі (басэйн Дняпра). Цячэ ў Клімавіцкім і Касьцюковіцкім раёнах Магілёўскай вобласьці. Даўжыня 47 км. Плошча вадазбору 488 км². Выдатак вады ў вусьці 2,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Жадунькі Клімавіцкага раёну, вусьце за 1 км на ўсход ад вёскі Варашылава Касьцюковіцкага раёну. Цячэ заходняй часткай Аршанска-Магілёўскай раўніны.

Даліна невыразная, месцамі карытападобная. Абалона роўная, парослая лугавымі травамі і хмызьняком, месцамі забалочаная. Рэчышча каналізаванае на працягу 25,1 км (выток — 1,8 км на паўднёвы ўсход ад места Касьцюковічаў), ніжэй зьвілістае, пясковае. Шырыня ракі да вусьця Крупні ў межань 5—8 м, ніжэй да 10 м. Берагі месцамі стромкія і абрывістыя, вышынёй 0,5—2 м[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 163.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.