Жавускія
Выгляд
| Жавускія лац. Žavuskija | |
Герб Крыўда | |
| Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
|---|---|
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паходзіць з Падляшша, упершыню ўпамінаецца ў дакумэнтах за 1541 год у зьвязку з Крыштапам Жавускім. Значнае ўзвышэньне роду адбылося ў XVIII ст., калі Станіслаў Жавускі набыў у спадкаемцаў Яна Сабескага Падгорацкі замак і навакольныя землі.
Ад старэйшага сына Вацлава Пятра Жавускага ўтварылася іншая галіна роду, якая валодала маёнткам Паграбішчам на Падольлі.
У 1856 годзе атрымаў тытул графаў Каралеўства Польскага.
Найбольш вядомыя з роду
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Лявон Крэўза-Жавускі (?—1639) — арцыбіскуп смаленскі
- Станіслаў Матэвуш Жавускі (1662—1730) — гетман вялікі каронны
- Вацлаў Пётар Жавускі (1706—1779) — гетман вялікі каронны
- Станіслаў Фэрдынанд Жавускі (1737—1786) — харунжы вялікі літоўскі
- Адам Лаўрын Жавускі (1760—1825) — кашталян віцебскі
- Генрык Жавускі (1791—1866) — польскі пісьменьнік
- Эвэліна Жавуская (1801—1882) — жонка Анарэ дэ Бальзака
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Іканаграфія роду Жавускіх
- Людвіка Хадкевіч (з Жавускіх)
- Тэрэза Караліна Радзівіл (з Жавускіх)
- Браты Францішак і Казімер Жавускія
- Канстанцыя Жавуская (зь Люббамірскіх)
- Францішка Жавуская (з Цэтнэраў)
- Эвэліна Ганская (з Жавускіх)