Гісторыя Нясьвіжу
Нясьвіж — даўняя рэзыдэнцыя магнацкага роду Радзівілаў, магдэбурскае места гістарычнай Наваградчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся выдатныя помнікі дойлідзтва: палацава-замкавы комплекс Радзівілаў, улучаны ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО, Фарны касьцёл — першы ў колішняй Рэчы Паспалітай і другі ў Эўропе твор архітэктуры стылю барока, плябанія, Замкавая вежа, Слуцкая брама, меская ратуша, «Дом на Рынку», комплекс кляштару бэнэдыктынак з касьцёлам Сьвятой Яўхіміі і жылы корпус кляштару бэрнардынаў. Сярод тутэйшых славутасьцяў вылучаліся палац Альба, рэнэсансавы калегіюм езуітаў і барокавы комплекс кляштару бэнэдыктынаў з касьцёлам Сьвятога Крыжа, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, зруйнаваныя расейскімі ўладамі, а таксама барокавыя комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Сьвятога Яна, касьцёл Сьвятой Кацярыны пры кляштары бэрнардынаў і капліца Сьвятога Ізыдора, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў зруйнаваныя савецкімі ўладамі. Большую частку нясьвіскіх збораў Радзівілаў (ювэлірныя вырабы, скульптура, творы малярства, кнігі і інш.) у канцы XVIII — XIX стагодзьдзях разрабавалі і вывезьлі ў Расею, у 1950 годзе савецкія ўлады падаравалі Польшчы абсалютную большасьць партрэтаў (63 адзінкі) зь Нясьвіскай галерэі[1].
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна з сучаснымі энцыкляпэдычнымі даведнікамі[2][3] першы пісьмовы ўпамін пра Нясьвіж датуецца 1446 годам, калі вялікі князь Казімер перадаў яго Мікалаю Яну Неміровічу. Тым часам традыцыйна адлік гісторыі места вядзецца ад 1223 году[4][5] — паведамленьня пра князя Юрыя Нясьвіскага, які браў удзел у бітве на Калцы. Магчыма, ягонымі нашчадкамі былі князі нясьвіскія Рыгор і Іван, памянёныя ў 1388 годзе. Аднак факт існаваньня самога паселішча ў гэты час не пацьвярджаецца археалягічнымі зьвесткамі[6].
З 1492 году Нясьвіжам валодаў род Кішкаў. У 1513 годзе дачка гетмана вялікага Станіслава Кішкі — Ганна — пабралася шлюбам з Янам Радзівілам «Барадатым». У 1533 годзе места канчаткова перайшло ў валоданьне Радзівілаў, якія збудавалі тут драўляны замак.
У XVI стагодзьдзі Нясьвіж быў адным з галоўных цэнтраў Рэфармацыі (кальвінізму) у Вялікім Княстве Літоўскім. Імёны дзеячоў таго часу, што жылі тут, набылі шырокую вядомасьць — Сымон Будны, Лаўрэн Крышкоўскі, Мацей Кавячынскі, Салямон Рысінскі, Даніла Набароўскі і інш. пісьменьнікі, паэты, філёзафы. У 1547 годзе Мікалай Радзівіл «Чорны» атрымаў тытул князя Сьвятой Рымскай імпэрыі, у выніку чаго места стала цэнтрам княства. У 1562 годзе ён заснаваў тут друкарню, у якой выйшлі першыя на тэрыторыі сучаснай Беларусі кнігі на старабеларускай мове.
7 траўня 1583 году ў Нясьвіжы пачалося будаваньне замка, у 1584 годзе тут заснавалі езуіцкі калегіюм, у 1591 годзе — кляштар бэнэдыктынак. У 1593 годзе завяршылася будаваньне касьцёла Божага Цела пры кляштары езуітаў. У 1598 годзе пачаў дзеяць кляштар бэрнардынаў.
23 красавіка[2] 1586 году кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў Нясьвіжу Магдэбурскае права і герб «у правай частцы герба, залатога колеру, палова чорнага арла; у левай — дзесяць касых вырубаў — залатога, блакітнага й чырвонага колераў»[7], а па вяртаньні з вандроўкі ў Сырыю, Палестыну і Эгіпет Мікалай Крыштап Радзівіл «Сіротка» заснаваў Нясьвіскую ардынацыю.
Да канца XVI ст. Радзівілы ператварылі Нясьвіж ў фартэцыю. Места рэарганізавалі паводле заходнеэўрапейскіх прынцыпаў: прастакутны плян з 2 мураванымі брамамі на восі галоўнай вуліцы (пазьней зьявілася яшчэ некалькі брамаў), у цэнтры — прастакутны Рынак з ратушай; места атачалі ўмацаваны вал і роў. За Слуцкай брамай, на супрацьлеглым беразе Вушы ўтварылася прадмесьце Новае Места (у 1626 годзе тут збудавалі езуіцкую капліцу Сьвятога Ізыдора), а ў 1625 годзе на паўночна-заходнім баку ад Старога Места — прадмесьце Казімер.
Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Нясьвіжу ліцьвінамі: «…литвин Ивашко Иванов з женою с Роинкою да с сыном с Микулайком да с сестрою з девкою Агафьицею. А сказал, что он родом литвин[a], католицкие веры из города Несвижа, мещанский сын, а жена де за ним литовка же тово ж города Несвижа» (1631 год)[10]. У матрыкуле Каралявецкага ўнівэрсытэту пад 1638 годам значыцца Johannes Otteski, Nieswitzio-Littwanus, а пад 1643 годам — Johannes Zelenievieczky, Neszvicensis Litvanus[11].
У 1625 годзе Нясьвіж зьведаў вялізны мор, што паспрыяла адкрыцьцю тут у 1627 годзе аптэкі, у 1651 годзе мор паўтарыўся. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) двойчы ў 1654 і 1659 гадох места руйнавалі казакі і маскоўскія войскі, аднак замак здолеў вытрымаць аблогі. У 1672 годзе ў Нясьвіжы заснавалі дамініканскі кляштар. На 1673 год у месьце было 366 дымоў[2]. У 1681 годзе кароль і вялікі князь Ян Сабескі сваім прывілеем заснаваў Нясьвіскі кірмаш. За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у 1706 годзе места разрабавалі швэдзкія войскі.
Адбудова Нясьвіжу вялася ў 1720-я гады, калі вакол муроў узьвялі новыя валы. У 1724 годзе Радзівілы ўтварылі ў замку капэлу, а ў 1740 годзе з ініцыятывы Ф. У. Радзівіл, пачаў дзеяць прыдворны тэатар. У 1740-я гады М. К. Радзівіл «Рыбанька» заклаў мануфактуру шаўковых паясоў (пазьней пераведзеная ў Слуцак), у 1747 годзе — кадэцкі корпус, а ў 1752 годзе — дывановую і суконную мануфактуры. У прадмесьці Альба, дзе з канца XVI ст. знаходзілася замеская рэзыдэнцыя, Радзівілы ўзьвялі мураваны палац «Эрмітаж», іншыя пабудовы, уладкавалі набярэжныя каналаў.
У XVIІІ ст. Нясьвіж быў значным культурным цэнтрам, тут дзеялі кадэцкі корпус для прыватнага войска Радзівілаў і школа флёцкіх афіцэраў (у Альбе), балетная і музычная школы, капэла і тэатар Радзівілаў. У 1750—1791 гадох у месьце працавала друкарня, дзе выдаваліся падручнікі і мастацкія творы на польскай і лацінскай мовах. У 1755 годзе ў парку «Альба» збудавалі летні палац пад назвай «Кансаляцыя».
Двойчы ў 1764 і 1768 гадох расейскія войскі акупавалі Нясьвіж у выніку палітычнага супрацьстаяньня Кацярыны II і Караля Станіслава Радзівіла. А ў 1772 годзе расейскія акупанты канфіскавалі гістарычныя і мастацкія каштоўнасьці замка, бібліятэку (10 тыс. кніжак) вывезьлі ў Пецярбург і разьмеркавалі ў Акадэмію навук[12]. У 1773 годзе з утварэньнем Адукацыйнай камісіі ў Нясьвіжы адкрылася павятовая падакруговая школа. У 1792 годзе расейскія войскі зноў акупавалі места.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Нясьвіж апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1795 годзе стаў цэнтрам павету Менскай губэрні (з 1796 году пазаштатнае места Слуцкага павету).
У вайну 1812 году места як уладаньне Дамініка Радзівіла, які з аддзелам дзеяў у складзе войскаў Напалеона, занялі царскія войскі. Улады Расейскай імпэрыі канфіскавалі каштоўнасьці замка: калекцыі мэдалёў і манэтаў адправілі ў Харкаўскі ўнівэрсытэт, сакральныя прадметы — у Маскву, іншыя старажытнасьці — у розныя расейскія музэі і зборы[3]. У 1813 годзе зь сьмерцю Д. Радзівіла спынілася ў мужчынскім пакаленьні тутэйшая галіна роду.
У аповесьці 1840 году беларускамоўны селянін, які прыехаў зь Нясьвіжу «ад нашага князя Радзівіла», называе сябе ліцьвінам («ja Lićwin»)[13]. У гэтай жа аповесьці адзначаецца, што іншыя народы пазнаюць ліцьвінаў паводле іх «сьпеўнай мовы»[14].
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1835 годзе расейскія ўлады закрылі дамініканскую школу. У 1875 годзе ў яе будынках адкрылася Нясьвіская настаўніцкая сэмінарыя. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Нясьвіжы дзеялі 2 касьцёлы, царква, сынагога, 7 юдэйскіх малітоўных дамоў. 21 сьнежня 1906 году адбылася афіцыйнае рэгістрацыя польскага таварыства «Асьвета» ў Нясьвіжы, якое займалася падтрымкай адукацыі на польскай мове; расейскія ўлады зьліквідавалі яго ў 1909 або ў 1910 годзе[15]. У 1909 годзе ў часе выбараў мясцовага самакіраваньня ў мескую раду трапілі 11 рыма-каталікоў (лічыліся палякамі), 3 праваслаўныя (расейцы) і 1 юдэй[16]. У 1917 годзе па скасаваньні забароны польскамоўнай асьветы, у Нясьвіжы зьявілася польская сярэдняя школа[17].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Нясьвіж занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Нясьвіж абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У месьце ўтварылася Беларуская рада, а жыхары Нясьвіжу атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР і накіроўвалі ў Народны Сакратарыят скаргі на дзеяньні нямецкіх войскаў[18]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі места ўвайшло ў склад Беларускай ССР[19]. 14 сакавіка 1919 году выбухнула паўстаньне: жыхары вызвалілі места з-пад савецкай улады; аднак праз 5 дзён бальшавікі здушылі выступленьне, а ягоных арганізатараў расстралялі[20]. 6 жніўня 1919 году Нясьвіж занялі польскія войскі, у ліпені 1920 году — бальшавікі[3]. З кастрычніка 1920 году места знаходзілася пад польскай уладай. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Нясьвіж апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час адкрыліся беларуская гімназія, мескі музэй у будынку ратушы, дзе захоўваліся старажытныя пэргамэнтныя дакумэнты, залатыя ключы ад мескіх брамаў і інш. У кастрычніку 1926 году тут адбылася сустрэча маршала Юзэфа Пілсудзкага з буйнымі зямянамі.
У 1939 годзе Нясьвіж увайшоў у БССР, ад гэтага часу радзівілаўская ардынацыя спыніла сваё існаваньне. У 1940 годзе места стала цэнтрам раёну Баранавіцкай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 2—4 ліпеня 1944 году Нясьвіж знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1944 годзе савецкая ўлада пераўтварыла колішні замак Радзівілаў у санаторыю.
У 1993 годзе ўтварыўся гістарычна-культурны музэй-запаведнік «Нясьвіж», у 1995 годзе адкрыўся Нясьвіскі гістарычна-краязнаўчы музэй. У 1996 годзе адбыўся першы Фэст камэрнай музыкі «Музы Нясьвіжу». У 1997 годзе ў Нясьвіжы прайшло сьвята — Дзень беларускага пісьменства. У 2006—2011 гадох праводзілася рэканструкцыя замка Радзівілаў, якую беларускія архітэктары крытыкуюць за недастатковую навуковасьць і прафэсіяналізм, вынікам чаго стаўся разбуральны характар «рэстаўрацыйных» працаў[21].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Малюнкі Напалеона Орды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Агульны выгляд
-
Касьцёл Сьвятой Яўхіміі і кляштар бэнэдыктынак
-
Анёльская гара
-
Замак
-
Замак
-
Замак
-
Замак
Замак Радзівілаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
К. Русецкі, 1844 г.
-
Ад помніка Яну Непамуку. К. Русецкі, 1844 г.
-
Уязная вежа
-
Паводле В. Дмахоўскага
-
Паводле В. Дмахоўскага
-
1862 г.
-
1869 г.
-
1867 г.
-
1882 г.
-
1909 г.
-
да 1918 г.
-
1927 г.
-
1927 г.
-
1927 г.
-
1927 г.
-
1927 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
Пляны і рысункі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Плян места, 1806 г.
-
Купал Фарнага касьцёла, 1586 г.
-
Калегіюм езуітаў, 1797 г.
-
Калегіюм езуітаў, 1804 г.
-
Юдэйская малітоўная школа, 1895 г.
Фарны касьцёл
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
да 1939 г.
-
1905 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1939 г.
-
да 1931 г.
-
1923 г.
-
1923 г.
-
1927 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
Ратуша
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1894 г.
-
1900-я гг.
-
да 1918 г.
-
1916 г.
-
1915 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
1934 г.
-
1938 г.
-
да 1939 г.
-
да 1934 г.
Рынак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1912 г.
-
1912—1913 гг.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
1915—1917 гг.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
Вуліца Віленская
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1915 г.
-
1915 г.
-
1917 г.
-
1912—1914 гг.
-
да 1939 г.
Вуліца Студэнцкая
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1907 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1939 г.
Вуліца Слуцкая
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
да 1934 г.
-
1916 г.
-
1903 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
194 г.
-
1920 г.
-
1929 г.
-
да 1939 г.
-
1931 г.
-
1937 г.
-
да 1934 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
1915—1917 гг.
-
1937 г.
-
да 1934 г.
-
1937 г.
-
1912—1914 гг.
-
да 1934 г.
Вуліца Бэнэдыктынская або Паненская
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1894 г.
-
1894 г.
-
1894 г.
-
да 1918 г.
-
1914 г.
-
1930 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1939 г.
Вуліца Бэрнардынская або Злотніцкая
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
1914 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
Вуліца Дамініканская
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1900 г.
-
1905 г.
-
1906 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
1930 г.
-
1926 г.
-
да 1918 г.
-
да 1915 г.
Школьны Двор
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
да 1918 г.
-
1920 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
1930 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
Новае Места
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1900 г.
-
да 1915 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
Паркі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Помнік Яну Непамуку, 1904 г.
-
Помнік Яну Непамуку, да 1918 г.
-
Помнік Яну Непамуку, 1929 г.
-
Помнік Яну Непамуку, да 1939 г.
-
Помнік Яну Непамуку, да 1939 г.
-
Алея, да 1918 г.
-
Алея, 1927 г.
-
Алея, 1928 г.
-
Марысін, каля 1910 г.
-
Марысін, да 1939 г.
Іншае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд, 1894 г.
-
Авіяздымак, 1927 г.
-
Агульны выгляд, да 1939 г.
-
Беларуская гімназія, да 1925 г.
-
Прадмесьце Міхалішкі. Хедар
-
Анёльская гара
-
Панарама места зь вежы кляштару бэнэдыктынак, 1894 г.
-
Капліца Булгарына
-
Рог Мірскай і Сьвержанскай. Пажарнае дэпо
-
Фальварак Заазер’я
-
Замкавая вежа
-
Каплічка
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ранейшыя сьведчаньні ўжываньня канструкцыі «родам ліцьвін (літоўка)»: «сіи Андрѣи бяше родомъ Литвинъ, сынъ Ерденевъ, Литовскаго князя»[8] (Траецкі летапіс пад 1289 годам); «литвин родом» (жывот Даўмонта Пскоўскага першай трэці XIV стагодзьдзя[9]); «родом литовка, а прозвище ей бысть литовское Августа» пра дачку вялікага князя літоўскага Гедзіміна (Ніканаўскі летапіс 1526—1530 гадоў, адкуль перайшло ў Ліцавы летапісны звод 1568—1576 гадоў)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кірпа С. Скарбы Нясвіжа: гісторыя стварэння і рабавання // Туризм и отдых. № 39 (724), 8 кастрычніка 2009 г.
- ^ а б в Пазднякоў В. Нясвіж // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 368.
- ^ а б в Пазднякоў В. Нясвіж // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 342.
- ^ Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London, 1998. P. 166.
- ^ Страчаная спадчына. — Менск, 2003.
- ^ Лахманенка Л. Варыяцыі на тэму нясвіжскай цытадэлі(недаступная спасылка) // Звязда. № 119 (26983), 28 чэрвеня 2011 г.
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 208.
- ^ Троицкая летопись. Реконструкция текста. Изд. М. Д. Присёлков. — М. — Л., 1950. С. 344—345.
- ^ Лосева О. В. Жития русских святых в составе древнерусских Прологов XII — первой трети XV веков. — М., 2009. С. 199—201.
- ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 108.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 390, 445.
- ^ Пазднякоў В. Нясвіж // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 369.
- ^ Tygodnik Literacki. Nr. 51, 1840. S. 403.
- ^ Tygodnik Literacki. Nr. 52, 1840. S. 416.
- ^ Tarasiuk D. Między nadzieją a niepokojem. — Lublin, 2007. S. 37—38.
- ^ Tarasiuk D. Między nadzieją a niepokojem. — Lublin, 2007. S. 169.
- ^ Tarasiuk D. Między nadzieją a niepokojem. — Lublin, 2007. S. 46.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Камінскі А. Месцы памяці ахвяраў камунізму ў Беларусі. — Lipsk: Fundacja Badań nad Dyktaturą SED, 2011 pdf. С. 211—213.
- ^ Бабіна Н. Гутарка з Уладзімерам Папругам: Што зь Нясьвіжам вырабілі // Наша Ніва. 15 траўня 2008 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — ISBN 985-11-0188-5
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
- Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998. — 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886.