Перайсьці да зьместу

Агароднікі (Воўчынскі сельсавет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Агароднікі, трансьліт. Aharodniki
Населены пункт
Дот каля Агароднікаў
Дот каля Агароднікаў
Краіна Беларусь
Вобласьць Берасьцейская
Раён Камянецкі
Сельсавет Воўчынскі
Часавы пас
Каардынаты 52°13′24″ пн. ш. 23°20′35″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 36 чал. (2009)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1631
Паштовы індэкс 225085
СААТА 1240817066
Нумарны знак 1
Агароднікі на мапе Беларусі ±
Агароднікі
Агароднікі
Агароднікі
Агароднікі
Агароднікі
Агароднікі

Агаро́днікі[2] (таксама — Угуро́днікі[2], Гаро́днікі[2]) — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Воўчынскага сельсавету.

У сярэдзіне XIX стагодзьдзя Агароднікі належалі Берасьцейскаму павету Гарадзенскай губэрні і ўваходзілі ў склад маёнтку Ставы, якім валодала графіня Красінскі. Да 1865 году ў вёсцы дзейнічаў каталіцкі храм XVIII стагодзьдзя пабудовы, пасьля падаўленьня паўстаньня 1863 году драўляны храм быў перададзены праваслаўным, перабудаваны і асьвечаны як царква сьвятога Ануфрыя[3].

У 1897 годзе ў Агародніках было 53 двары і 399 жыхароў, у 1905 годзе — 443 жыхары[3].

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) вёска ўвайшла ў склад міжваеннай Польшчы, дзе ўваходзіла да Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. У 1923 годзе тут пражывала 257 жыхароў. У верасьня 1939 году ў складзе БССР. У 1940—1941 гадах на ўскраіне вёскі пабудаваны адзін з дотаў Берасьцейскага ўмацаванага раёну (захаваўся)[3].

  • 2009 год — 36 чалавек[1]
  • 1999 год — 68 чалавек
  1. 1 2 Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
  2. 1 2 3 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 166
  3. 1 2 3 Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2006. — 528 с.: іл. ISBN 985-11-0373-X.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Агароднікі (Воўчынскі сельсавет)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў