Мельнікі (Воўчынскі сельсавет)
Выгляд
Мельнікі | |
трансьліт. Mieĺniki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Воўчынскі |
Насельніцтва: | 4 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225085 |
СААТА: | 1240817056 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°14′47″ пн. ш. 23°19′35″ у. д. / 52.24639° пн. ш. 23.32639° у. д.Каардынаты: 52°14′47″ пн. ш. 23°19′35″ у. д. / 52.24639° пн. ш. 23.32639° у. д. |
± Мельнікі |
Ме́льнікі[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Воўчынскага сельсавету. Вёска стаіць на правым беразе ракі Пульвы за 4 км вышэй за яе ўпадзеньне ў Заходні Буг, па якім тут праходзіць граніца з Польшчай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вядомая з XIX стагодзьдзя. У 1857 годзе належала да маёнтку Ставы, якім валодала графіня Красінская. Паводле перапісу 1897 году ў вёсцы быў 14 двароў, 101 жыхар, у 1905 годзе — 85 жыхароў[3].
Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) вёска ўвайшла ў склад міжваеннай Польшчы, дзе ўваходзіла да Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2009 год — 4 чалавекі[1]
- 1999 год — 10 чалавек
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 166
- ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2006. — 528 с.: іл. ISBN 985-11-0373-X.