Ставы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ставы
трансьліт. Stavy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Камянецкі
Сельсавет: Воўчынскі
Насельніцтва: 505 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1631
Паштовы індэкс: 225085
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°13′52″ пн. ш. 23°20′35″ у. д. / 52.23111° пн. ш. 23.34306° у. д. / 52.23111; 23.34306Каардынаты: 52°13′52″ пн. ш. 23°20′35″ у. д. / 52.23111° пн. ш. 23.34306° у. д. / 52.23111; 23.34306
Ставы на мапе Беларусі ±
Ставы
Ставы
Ставы
Ставы
Ставы
Ставы

Ста́вы[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Воўчынскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле пісьмовых крыніц маёнтак Ставы вядомы зь сярэдзіны XV стагодзьдзя. Уваходзіў у склад Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва ВКЛ. У 1460 годзе Ян і Юры Стаўскія фундавалі ў маёнтку касьцёл. У 1461 годзе маёнтак перададзены рымска-каталіцкай царкве. У 1730 годзе пабудаваны новы касьцёл Спачыну Панны Марыі.

У 1801 г. у Ставах узьведзена драўляная ўніяцкая Міхайлаўская царква. У 1852 г. Ставы — маёнтак у Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, уласнасьць графіні Красінскай. У 1857 г. — 447 рэвіскіх душ. У 1860-х г. маёнтак і сяло ў Воўчынскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні. У 1865 г. касьцёл зачынены, а ў 1868 г. асьвячоны як праваслаўная царква Сьвятога Ануфрыя. У 1885 годзе ў сяле 80 двароў, 527 жыхароў, 2 царквы, капліца на могілках, школа граматы, 2 вадзяныя млыны на р. Пульва. Паводле перапісу 1897 г. сяло, 111 двароў, 679 жыхароў, 2 царквы, народнае вучылішча, хлебазапасны магазын, карчма; царкоўны прыход налічваў 2185 прыхаджан з 9 навакольных вёсак. На 1905 год у сяле 736 жыхароў, у маёнтку — 7 жыхароў, у народным вучылішчы — 89 вучняў. У 1906 годзе ў маёнтку адбыліся хваляваньні. Сяляне адмаўляліся выконваць павіннасьці, былі пашкоджаны памешчыцкія сельска-гаспадарчыя машыны.

У 1919 г. будынак касьцёлу вернуты каталікам. У 1921—1939 гг. у складзе Польшчы, вёска ў Воўчынскай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. У 1923 г. — 71 двор, 323 жыхары. 1 траўня 1927 г. адбылася першамайская дэманстрацыя, арганізаваная мясцовай ячэйкай КПЗБ, у якой удзельнічалі каля 800 чалавек, у тым ліку жыхары навакольных вёсак. Падчас разгону дэманстрантаў паліцыяй загінуў 1 чалавек, 2 былі паранены, 26 чалавек арыштаваны. У міжваенны час была страчана Міхалаўская царква. У 1938 годзе ўзьведзены будынак новай школы.

З 12 кастрычніка 1940 году вёска Ставы — цэнтар Стаўскага сельсавету Высокаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. У склад сельсавету ўваходзілі 6 вёсак, навакольныя хутары, дзейнічалі 4 пачатковыя школы, паравы млын. У Другую сусьветную вайну з 22 чэрвеня 1941 г. да канца ліпеня 1944 г. знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 1948 годзе ў стаўскай 7-гадовай школе 220 вучняў. З 16 ліпеня 1954 году ў Воўчынскім сельсавеце. З 17 красавіка 1962 году ў Камянецкім раёне.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XX стагодзьдзе: 1940 год — 199 двароў, 959 жыхароў; 1960 год — 494 чалавек; 1970 год — 378 чалавек; 1999 год — 546 чалавек
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 510 жыхароў, 188 двароў; 2005 год — 511 чалавек; 2009 год — 505 чалавек[1]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Базавая школа
  • Клюб
  • Бібліятэка
  • Аддзяленьне сувязі

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ануфрыеўская царква (1730)[3]
  • Капліца сьвятога Лазара[4]
  • Побач зь вёскай б’е крыніца, асьвячоная як Сьвята-Міхалаўская, месца паломніцтва для жыхароў навакольных вёсак.
  • Гаспадарчы двор
  • Будынак школы (1938)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010. — 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf) С. 166
  3. ^ Ануфрыеўская царква Ставы — hram.by
  4. ^ Лазараўская капліца — hram.by

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]