Перайсьці да зьместу

Рудавец (Камянецкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рудавец
трансьліт. Rudaviec
Прыпынак Рудавец
Прыпынак Рудавец
Былая назва: Лазовіцы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Камянецкі
Сельсавет: Воўчынскі
Насельніцтва: 71 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1631
Паштовы індэкс: 224704
СААТА: 1240817081
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°12′46″ пн. ш. 23°23′41″ у. д. / 52.21278° пн. ш. 23.39472° у. д. / 52.21278; 23.39472Каардынаты: 52°12′46″ пн. ш. 23°23′41″ у. д. / 52.21278° пн. ш. 23.39472° у. д. / 52.21278; 23.39472
Рудавец на мапе Беларусі ±
Рудавец
Рудавец
Рудавец
Рудавец
Рудавец
Рудавец
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Рудаве́ц[2]вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Воўчынскага сельсавету. Вёска знаходзіцца за 62 км на паўднёвы захад ад Камянцу, 37 км ад Берасьця.

У XVIII стагодзьдзі вёска ў Берасьцейскім павеце Берасьцейскага ваяводзтва ВКЛ, у складзе маёнтку Лазовіцы.

У 2-й палове XIX стагодзьдзя вёска Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі. Юзэф Дулемба пачаў будаваць тут маёнтак, тады ж і ўзьнікла вёска. Пасьля гібелі Юзэфа падчас паўстаньня Касьцюшкі маёнтак перайшоў да яго сына, які ў 1814 годзе прадаў яго Яўхіму Брынду. У канцы XIX стагодзьдзя сядзібай валодаў генэрал Чачэрын, у міжваенны пэрыяд — сэнатар Пастаўскі, а апошнім уладальнікам маёнтка перад 1939 годам быў Марцалеў Галчынскі.

З 1860-х гадоў у Воўчынскай воласьці Берасьцейскага павету. Паводле перапісу 1897 году ў Рудавецкай сельскай грамадзе.

У 1921—1939 гадах вёска ў Воўчынскай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва Польшчы. У 1940 годзе ў вёсцы дзейнічала каапэратыўная крама. З 12 кастрычніка 1940 году ў Стаўскім сельсавеце Высокаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці БССР.

У Другую сусьветную вайну на франтах загінулі і прапалі бязь вестак 11 жыхароў вёскі.

З 16 ліпеня 1954 году ў Воўчынскім сельсавеце. З 17 красавіка 1962 году ў Камянецкім раёне.

Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За 2 км на поўдзень ад вёскі побач з Бугам захаваліся фрагмэнты былога прысядзібнага парку Лазовіцы.

  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 63 рэвіскія душы; 1897 год — 17 двароў, 121 жыхар (перапіс)
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 106 жыхароў; 1923 год — 7 двароў, 51 жыхар; 1940 год — 45 двароў, 231 жыхар; 1960 год — 136 чалавек; 1970 год — 109 чалавек; 1999 год — 91 чалавек
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 88 чалавек; 2009 год — 71 чалавек[1]
  1. ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 166

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]