Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі
Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі. Люі дэ Сыльвэстэр, 1741 г. | |
Герб «Пагоня Літоўская» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 26 красавіка 1696 |
Памёр | 13 жніўня 1775 |
Пахаваны | |
Род | Чартарыйскія |
Бацькі | Казімер Чартарыйскі Ізабэла Альжбета з Морштынаў |
Жонка | Элеанора Моніка з Валдштайнаў |
Дзеці | Антаніна, Канстанцыя, Аляксандра, Антоні |
Дзейнасьць | палітык |
Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі (26 красавіка 1696 — 13 жніўня 1775) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі вялікі літоўскі (1720—1722), кашталян віленскі (1722—1724), падканцлер (1724—1752) і канцлер вялікі літоўскі (з 1752)[1].
Быў старостам гарадзенскім, гомельскім і купіскім. Кавалер шэрагу ордэнаў: Белага Арла (1726), расейскага Андрэя Першазваннага (1754) і прускага Чорнага Арла (1764).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З княскага роду Чартарыйскіх гербу «Пагоня», сын Казімера, кашталяна віленскага, і Ізабэлы Альжбеты з Морштынаў.
Быў палітычным кіраўніком «фаміліі» ў 1740—1770-х гадох. У 1720-я гады наблізіўся да Я. Г. Флемінга, першага міністра Аўгуста Моцнага. Па сьмерці Аўгуста Моцнага ў 1733 годзе падтрымаў Станіслава Ляшчынскага, у 1736 годзе пагадзіўся з Аўгустам Сасам. У 1744—1750 гадох спрабаваў правесьці рэформы дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай з апорай на падтрымку Расеі і Аўстрыі.
Па сьмерці Аўгуста Саса (1763 год) у 1764 годзе пад аховай расейскіх войскаў зладзіў у Вільні Генэральную канфэдэрацыю Вялікага Княства Літоўскага, скіраваную супраць К. С. Радзівіла «Пане Каханку», і дамогся яго выгнаньня з краіны. Аднак Кацярына II, каб не ўзмацняць «фамілію», ініцыявала ў 1767 годзе Радамскую канфэдэрацыю на чале з К. С. Радзівілам.
Да антырасейскай Барскай канфэдэрацыі не далучыўся, але выступаў супраць выкарыстаньня расейскіх войскаў для яе здушэньня. Удзельнічаў у дэлегацыі, якая падпісала трактат аб вызнаньні першага падзелу Рэчы Паспалітай. У 1763—1764 гадох як галава «фаміліі» падтрымліваў кандыдатуру свайго пляменьніка Адама Казімера Чартарыйскага на сталец Рэчы Паспалітай[1].
Ажаніўся 30 кастрычніка 1726 году з Элеанорай Монікай Вальдштайн (1712—1795). У шлюбе нарадзіліся 3 дачкі і сын:
- Антаніна (1728—1746), 13 лютага 1744 году выйшла замуж за Яна Юрыя Флемінга
- Канстанцыя (1729—1749), 2-я жонка Яна Юрыя Флемінга
- Аляксандра (1730—1798)
- Антоні (памёр у 1753)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
У маладым веку. Невядомы мастак, 1710—1720 гг.
-
Люі дэ Сыльвэстэр, па 1752 г.
-
К. Александровіч, 1780 г.
-
Невядомы мастак, XVIII ст.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Грыцкевіч А. Чартарыйскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 740.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Нарадзіліся 26 красавіка
- Нарадзіліся ў 1696 годзе
- Нарадзіліся ў Рэчы Паспалітай
- Памерлі 13 жніўня
- Памерлі ў 1775 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя ў Варшаве
- Падканцлеры вялікія літоўскія
- Канцлеры вялікія літоўскія
- Чартарыйскія
- Падстоліі вялікія літоўскія
- Узнагароджаныя ордэнам Белага арла
- Старосты гомельскія
- Старосты гарадзенскія