Воўпа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Kazimier Lachnovič (гутаркі | унёсак) у 23:40, 10 чэрвеня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Воўпа
Герб Воўпы
Магдэбурскае права: 21 студзеня 1792
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Ваўкавыскі
Сельсавет: Воўпаўскі
Тэлефонны код: +375 1512
Паштовы індэкс: 231908
Геаграфічныя каардынаты: 53°22′12″ пн. ш. 24°21′24″ у. д. / 53.37° пн. ш. 24.35667° у. д. / 53.37; 24.35667Каардынаты: 53°22′12″ пн. ш. 24°21′24″ у. д. / 53.37° пн. ш. 24.35667° у. д. / 53.37; 24.35667
Воўпа на мапе Беларусі
Воўпа
Воўпа
Воўпа
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Во́ўпа — вёска ў Беларусі, на рацэ Ваўпянка. Цэнтар сельсавету Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 1544 чал. (1990). Знаходзіцца за 25 км на поўнач ад Ваўкавыску, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Рось; на аўтамабільнай дарозе Ваўкавыск — Горадня.

Воўпа — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны). Да Другой сусьветнай вайны галоўнай тутэйшай славутасьцю была драўляная сынагога — адна з найпрыгажэйшых у Рэчы Паспалітай[1] і Ўсходняй Эўропе[2][3].

Гісторыя

Упершыню Воўпа згадваецца ў XV ст. як дзяржаўны двор і сяло ў валоданьні вялікага князя Казімера, які ў 1449 падараваў яе канцлеру Алехне Судзімонтавічу. У 1478 тут заснавалі касьцёл Яна Хрысьціцеля. Пазьней Воўпа перайшла да роду Гальшанскіх: Павал Гальшанскі пераўтварыў яе ў цэнтар сваіх уладаньняў.

У XVI ст. з ініцыятывы вялікай княгіні Боны ўтварылася Воўпаўскае староства ў складзе Ваўкавыскага павету Наваградзкага ваяводзтва. У 1624 яго набыў канцлер Леў Сапега для свайго сына, падканцлера Казімера Льва. Апошні ў 1643 прымаў тут караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазу. У 1662 літоўскія канфэдэраты вынесьлі ў мястэчку сьмяротны прысуд гетману Вінцэнту Гасеўскаму[4].

У XVIII ст. Караліна Тэрэза з Радзівілаў, удава Казімера Лявона Сапегі, перадала Воўпаўскае староства Юзэфу Аляксандру Ябланоўскаму. У 1772 яно складалася з мястэчка Воўпа з ключамі Дубна, Стары Дворац і Калодзежна. На сойме 17731775 староства атрымаў Юзэф Вінцэнт Плятэр. Станам на 1775 у мястэчку быў 21 двор. У 1773 на месцы ранейшага збудавалі новы драўляны касьцёл Яна Хрысьціцеля з разнымі алтарамі. 21 студзеня 1792 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў мястэчку Магдэбурскае права і герб: «у блакітным полі бабёр натуральнага колеру»[5].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Воўпа апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзенскім павеце. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1831 расейскія ўлады канфіскавалі мястэчка ў дзяржаўны скарб. Станам на 1893 ў мястэчку было 110 двароў, касьцёл, 2 праваслаўныя капліцы, сынагога, 2 малітоўныя дамы, школа, бровар, 2 гарбарні, фарбавальня, 25 крамаў; рэгулярна праводзілася 5 невялікіх кірмашоў.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Воўпа апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва.

У 1939 Воўпа ўвайшла ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 тут было 274 двары, на 1990 — 670 двароў.

Інфраструктура

У Воўпе працуюць сярэдняя школа, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Насельніцтва

Турыстычная інфармацыя

Выдатныя мясьціны

  • Капліца (1873)
  • Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьцiцеля (1773)
  • Могілкі жыдоўскія (XVIII ст.)
  • Царква Сьвятых апосталаў Пятра й Паўла (1859)

Страчаная спадчына

  • Сынагога (XVII—XVIII стст.)

Крыніцы

  1. ^ Генадэь Семянчук. Воўпа // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 141.
  2. ^ Carol Herselle Krinsky. Synagogues of Europe: Architecture, History, Meaning. — Dover Publications Inc., 1996. P. 225.
  3. ^ Thomas C. Hubka. Resplendent Synagogue: Architecture and Worship in an Eighteenth Century Polish Community. — Brandeis University Press, 2003. P. 63.
  4. ^ Вітальд Карпыза. Воўпа на Masty.org
  5. ^ Воўпа // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
  6. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 412.
  7. ^ Wołpa // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. S. 913.
  8. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom V: Województwo Białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
  9. ^ В. Міронаў. В. Шаблюк. Воўпа // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 364.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Воўпасховішча мультымэдыйных матэрыялаў