Перайсьці да зьместу

Юзэф Вінцэнт Плятэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юзэф Вінцэнт Плятэр

Герб «Плятэр»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 11 ліпеня 1745
Памёр паміж 1 і 6 студзеня 1806
Род Плятэры
Бацькі Канстантын Людвік Плятэр
Аўгуста з Агінскіх
Жонка Кацярына з Сасноўскіх
Дзеці Цэцылія, Фэрдынанд, Адам Эдвард, Станіслаў, Генрыка Соф’я, Адэляіда

Юзэф Вінцэнт Плятэр (11 ліпеня 1745, места Краслаўка Інфлянцкага ваяводзтва — паміж 1 і 6 студзеня 1806) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Генэрал-лейтэнант (17751791), пісар польны літоўскі (17711783), кашталян троцкі1793).

Трымаў Берасьцейскае староства (17701777).

Прадстаўнік шляхецкага роду Плятэраў гербу ўласнага, сын Канстантына Людвіка, кашталяна троцкага, і Аўгусты з Агінскіх. Меў брата Казімера Канстантына.

Абіраўся маршалкам Галоўнага Трыбуналу у 1774, сябра Пастаяннай Рады ў 17931794. У 1775 заснаваў у Талачыне родавую камандорыю Мальтыйскага ордэна[1].

Ажаніўся з Кацярынай, дачкой ваяводы полацкага Юзэфа Сасноўскага. У шлюбе нарадзіліся дзеці Цэцылія, Фэрдынанд, Адам Эдвард, Станіслаў, Генрыка Соф’я і Адэляіда.

  1. ^ Вяроўкін-Шэлюта У. Плятэры // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 443.