Павал Гальшанскі
Павал Гальшанскі. Мастак Джавані даль Монтэ, сяр. XVI ст.[1] | |
Герб Гіпацэнтаўр | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 1490[2] або каля 1485[3] |
| Памёр | 4 верасьня 1555[4] Вільня |
| Пахаваны | |
| Род | Гальшанскія |
| Бацькі | Аляксандар Гальшанскі Соф’я з Судзімонтаў |
| Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Па́вал Алякса́ндравіч Гальша́нскі (? — 4 верасьня 1555, Вільня) — рымска-каталіцкі дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп луцкі (1507[5]—1536) і віленскі (з 1536)[1].
Адзін з найбольш таленавітых выхадцаў з княскага роду Гальшанскіх[1]. Ад бацькоў атрымаў вялікую частку родавых вотчын і спадчыны Алехны Судзімонтавіча (Воўпа, Лебедзева, Дунілавічы, Хожава, Станькаў, Жыцін), якія ён разам зь іншымі маёнткамі пакінуў вялікаму князю[6].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]

З княскага роду Гальшанскіх гербу Гіпацэнтаўр, сын Аляксандра, кашталяна віленскага, і Соф’і з Судзімонтаў.
У 1504 годзе навучаўся ў Кракаўскім унівэрсытэце, дзе выявіў вялікія здольнасьці да філязофіі. 10 верасьня 1507 году атрымаў пасьвячэньне на біскупа луцкага. У 1512 годзе быў на Пятым Лятэранскім саборы[5].
Па вяртаньні на радзіму ў 1515 годзе стаў прэлятам-архідыяканам касьцёла сьвятога Станіслава ў Вільні. Выхавальнік будучага князя Жыгімонта Аўгуста. 15 сакавіка 1536 годзе атрымаў пасьвячэньне на біскупа віленскага.
Адыгрываў значную ролю ў дзяржаўным і грамадзкім жыцьці Вялікага Княства Літоўскага, актыўна супрацьдзеяў Рэфармацыі. Прычыніўся да выгнаньня за межы дзяржавы адных зь першых прапаведнікаў лютаранства Абрагама Кульвеца і Станіслава Рапалёніса.
У Летувіскім мастацкім музэі захоўваецца партрэт, які традыцыйна лічыцца прыжыцьцёвай выявай Паўла Гальшанскага. У 2001 годзе выказвалася абгрунтаваная думка[7], што партрэт мае пазьнейшае паходжаньне і адлюстровае біскупа жамойцкага XVII ст. Казімера Паца.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Іканаграфія Паўла Гальшанскага
- Копія з партрэта ў картцы. Невядомы мастак, 1857 г.
- Надмагільле, фота да 1939 г.
- Надмагільле. Мастак Ю. Азямблоўскі, 1840 г.
- Надмагільле. Невядомы мастак, 1872 г.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Насевіч В. Гальшанскі // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 462.
- ↑ Paweł Holszański // NUKAT — 2002.
- ↑ Wróbel W. Krąg rodzinny Zofii z Chożowa Holszańskiej i jej testament z 29 VII 1518 r. (пол.) // Rody, rodziny Mazowsza i Podlasia. Źródła do badań genealogicznych / пад рэд. D. K. Rembiszewska, H. Krajewska — Łomża: Łomżyńskie Towarzystwo Naukowe im. Wagów, 2013. — С. 345–366. — 413 с. — ISBN 978-83-86175-84-0
- 1 2 Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 104.
- 1 2 Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895. S. 103.
- ↑ Насевіч В. Гальшанскі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 492.
- ↑ Sabaliauskaitė K. The Portrait of Bishop Povilas Alšėniškis: New Premises for Its Identification and Attribution // Annuals of the Lithuanian Catholic Academy of Sciences. Vol. XIX. 2001.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0