Перайсьці да зьместу

Ваўпянка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Ваўпянка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Шніпава
Вусьце Воўпаўскае вадасховішча
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 31 км
Сярэднегадавы сьцёк 0,8 м³/с
Плошча басэйну 165 км²
Нахіл воднай паверхні 2 ‰

Ваўпя́нка — рака ў Беларусі, у басэйне Нёману. Цячэ ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 31 км. Плошча вадазбору 165 км². Выдатак вады ў вусьці 0,8 м³/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 2‰.

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Воўпа.

Пачынаецца каля вёскі Шніпава, цячэ Ваўкавыскім узвышшам, упадае ў Воўпаўскае вадасховішча каля вёскі Воўпа (утварылася на рацэ Росі ў сутоках з Ваўпянкай).

Даліна выразная. Абалона двухбаковая. Рэчышча зьвілістае, неразгалінаванае, на працягу 16,4 км каналізаванае (0,5 км ніжэй за вёску Бойдаты да вёскі Воўпы). Берагі мерна стромкія.

Каля вёскі Цярэшкаў утварылася сажалка (плошча 0,06 км²)[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 90.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1