Войшалк (імя)
Войшалк лац. Vojšałk | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Woyscha + Schalk Wiso + Schalk |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Вышалк |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Войшалк» |
Войшалк (Вышалк) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Іменная аснова -войш- (імёны ліцьвінаў Вайшыла, Войшымунд, Войсяд; германскія імёны Vuisilo, Vuisimundo, Vuisadus) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага waiþs 'паляваньне', гоцкага waiþja 'паляўнічы'[1] або ад асновы -віс- (-віз-, -веш-)[2][3] (пазьнейшай -вайс-[4]), а аснова -скалк- (-шалк-) (імёны ліцьвінаў Скаламонт, Скальбут, Коншалк; германскія імёны Scelemondo, Butaskalks, Gottschalk) — ад гоцкага skalks 'слуга'[5]. Такім парадкам, імя Войшалк азначае «адданы паляваньню»[6].
Мовазнаўца і гісторык Алесь Жлутка тлумачыць паходжаньне імя Войшалк ад двухасноўнага імя тыпу Воиславь, Воитехь (Voislav, Voitech) шляхам даданьня да ўтваральнай асновы Voi- ці Vois- фармантаў 1—3 ступеняў -š-, -e(-o)l-, -(e,-o)k(o). Ад той жа асновы ўтварыліся ст.-польск. Wojsza, Wojszek і бел. Войша, Вайшэвіч[7]. Поўнае двухасноўнае імя падае пад 1267 году адна з польскіх кронік у паведамленьні[8]: «Dux Leo filius Danielis regis Rusie occidit Woyslaum filium Mendogi ducis Lithwanorum» («Князь Леў, сын караля Русі Данілы, забіў Войслава, сына герцага ліцьвінаў Міндоўга»).
Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» адзначае адпаведнік імя Войшалка — князя бодрычаў Готшалка[9]. Апроч таго, імя Gosschalk бытавала ў XV ст. у Рызе[10].
З нагоды летувіска-балтыйскіх этымалёгіяў імя Войшалк лінгвіст і літаратуразнаўца-мэдыявіст Аляксандар Бразгуноў зьвяртае ўвагу на тое, што сучаснае летувіскае напісаньне гэтага імя «Vaišvilkas» істотна аддаляецца ад летапіснага і вытлумачваецца псэўдаэтымалягічна як 'гасьцінны воўк'[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Vesegele (чэрвень 1260 году)[12]; и въ Молшелгове (1264—1267 гады)[13][14]; Воишелкъ, Вошелкъ, Вышелкъ або Вышелгъ (Галіцка-Валынскі летапіс); Woisalk (Старэйшая Аліўская хроніка)[15]; Воишелгъ[16] або Въишелгъ[17] (Наўгародзкі першы летапіс); Воишелкъ Миндовговичь[18] або Войшеглъ[19] (Наўгародзкі чацьверты летапіс); Вошелегъ (Сафійскі першы летапіс)[20]; Voysalk або Woysalk (Ян Длугаш); Woyszełk (Хроніка Быхаўца)[21]; Войселк… Войселка Мендоговича (Хроніка літоўская і жамойцкая)[22]; Woyschalcus syn Mendoga (1872 год)[23][a].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Войшалк (1223—1268) — вялікі князь літоўскі
- Вайшалк — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў перапісу харугваў 1421 году[25]
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 101, 102.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 167.
- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 2006. S. 522.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
- ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 111.
- ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 113.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 49.
- ^ Siliņa-Piņķe R. Rufnamen in Riga im 15. Jahrhundert: Überlegungen über eine schichtenspezifische Namengebung // Die Stadt und ihre Namen. Bd. 2, 2013. S. 243.
- ^ Бразгуноў А. Генезіс імёнаў вялікіх князёў літоўскіх // Беларуская анамастыка. Гісторыя і сучаснасць: матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Менск, 20 красавіка 2010 г.) / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы; рэдкал.: І. Капылоў і інш.]. — Менск: Права і эканоміка, 2010. С. 212.
- ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 39.
- ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 59.
- ^ Договор полоцкого князя Изяслава от имени Полоцка и Витебска с Ригой (1264—1267), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 1. — Leipzig, 1861. S. 767.
- ^ ПСРЛ. Т. 3. — СПб., 1841. С. 58.
- ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 112—113.
- ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 39.
- ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 180.
- ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 192.
- ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 133.
- ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 29—30.
- ^ Monumenta Poloniae historica. Pomniki dziejowe Polski / A. Bielowski. T. 2. — Lwów, 1872. S. 997.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 49.
- ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 7, т. 1. — Киев, 1886. С. 47.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)