Перайсьці да зьместу

Варонеская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Варонеская вобласьць
Воронежская область

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Цэнтральная фэдэральная акруга
Цэнтральна-чарназёмны эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Варонеж
Дата ўтварэньня 13 чэрвеня 1934
Губэрнатар Аляксей Гардзееў
Насельніцтва (2010)
2 335 789[1] (23-е месца)
Шчыльнасьць 44,7 чал./км²
Плошча 52 216 км² (51-е месца)
Месцазнаходжаньне Варонескай вобласьці
Варонеская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +4
Код ISO 3166-2 RU-VOR
Тэлефонны код 473
Код аўтам. нумароў 36, 136
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Варо́неская во́бласьць (па-расейску: Воронежская область) — вобласьць у цэнтры эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Варонеж, адлегласьць да Масквы складае 439 км. Вобласьць уваходзіць у Цэнтральную фэдэральную акругу, мяжуе з Растоўскай, Белгародзкай, Курскай, Ліпецкай, Тамбоўскай, Валгаградзкай і Саратаўскай абласьцямі, а таксама з Украінай. Створана як вобласьць РСФСР 13 чэрвеня 1934 году.

Плошча тэрыторыі вобласьці ёсьць 52,2 тысячы км², што складае каля траціны плошчы ўсяго Чарназем’я. Працягласьць вобласьці з поўначы на ​​поўдзень складае 277,5 км і з захаду на ўсход — 352 км[2]. Тэрыторыя Варонескай вобласьці больш за тэрыторыю такіх эўрапейскіх краін, як Данія (43 098 км²), Нідэрлянды (41 526 км²), Швайцарыя (41 284 км²), Бэльгія (32 545 км²).

Мінэральна-сыравінная база Варонескай вобласьці прадстаўлена радовішчамі нярудных сыравінаў, у асноўным будаўнічымі матэрыяламі асабліва ў заходніх і паўднёвых раёнах рэгіёну. На тэрыторыі Семілуцкага, Хахольскага й Ніжнедзявіцкага раёнаў вобласьці маюцца запасы фасфарытаў. Вобласьць валодае практычна неабмежаванымі запасамі крэйды. У Варонескай вобласьці маюцца істотныя запасы нікеля, медзі й плятыны.

Клімат на тэрыторыі вобласьці ёсьць умерана-кантынэнтальны са сярэднегадавой тэмпэратурай ад 5,0 °C на поўначы вобласьці да 6,5 °C на поўдні.

На тэрыторыі вобласьці разьмешчана 738 азёраў і 2408 сажалак, працякае 1343 ракі даўжынёй больш за 10 км.

Старажытныя людзі тут зьявіліся ў пэрыяд позьняга палеаліту каля 35—12 тысячаў гадоў да н. э.[3]. У Варонескай вобласьці першыя стаянкі краманьёнцаў былі ў пэрыяд позьняга палеаліту на Доне, у сяла Касьцёнкі, а таксама пад Варонежам, ля сёлаў Аляксандраўка й Баршчова.

Варонеская вобласьць моцна пацярпела падчас прыродных пажараў летам 2010 году, выкліканых анамальнай сьпякотай.

Насельніцтва вобласьці паводле вынікаў Усерасейскага перапісу насельніцтва 2010 году складае 2 335 789 чалавек. Шчыльнасьць насельніцтва — 44,7 чал/км². Большасьць насельніцтва складаюць расейцы (95,5%), другой паводле колькасьці нацыянальнай групай зьяўляюцца ўкраінцы (1,9%).

Паводле зьвестак на 1 красавіка 2009 году органамі службы занятасьці Варонескай вобласьці зарэгістравана 32 403 беспрацоўныя. Узровень беспрацоўя ў вобласьці складе 2,9%[4].

Па структуры гаспадаркі Варонеская вобласьць ёсьць індустрыяльна-аграрнай. У складзе прамысловасьці пераважаюць машынабудаваньне, электраэнэргетыка, хімічная індустрыя й галіны па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны. На іх прыходзіцца 4/5 ад агульнага аб’ёму выпускаемай прамысловай прадукцыі. Галіной спэцыялізацыі рэгіёну зьяўляецца харчовая прамысловасьць (27%), другое месца займаюць машынабудаваньне й мэталаапрацоўка (23%), трэцяе месца — электраэнэргетыка (18%).

  1. ^ Предварительные итоги Всероссийской переписи населения 2010 года
  2. ^ Информационный буклет — Прокуратура Воронежской области, издательство им. Е. А. Болховитинова
  3. ^ Панова В. И. «История Воронежского края» — 4-е, доп.. — Воронеж: «Родная речь», 2008. — С. 5. — 287 с. — ISBN 978-5-87456-562-6.
  4. ^ «В Воронеже кризис поднял спрос на уникальных специалистов: эксперт». Информационное агентство «Regnum»

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Варонеская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў