Перайсьці да зьместу

Плесавіца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Плесавіца
лац. Plesavica
Агульныя зьвесткі
Выток воз. Опліса
Вусьце Друйка
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 11 км
Плошча басэйну 27 км²

Плесаві́ца — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Друйкі (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 11 км. Плошча вадазбору 27 км².

Выцякае з возера Оплісы за 1 км на ўсход ад вёскі Пустошкаў, вусьце каля вёскі Друйску. Цячэ ў межах Браслаўскай грады[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 290.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1